Глядзець на Беларусь варта ня толькі з гуманітарнага пункту гледжаньня — «скрозь прызму рэпрэсій, якія працягваюцца», але і з пазыцыі палітыкі і гарантаваньня бясьпекі, заявіла дэмакратычная лідэрка Сьвятлана Ціханоўская на штогадовым Варшаўскім форуме па бясьпецы 29 верасьня.
Дзьмітры Круты, кіраўнік адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі, заявіў, што чарговае пасяджэньне Ўсебеларускага народнага сходу (УНС) заплянавалі на канец году.
З пачатку кампаніі 2020 года палітвязьнямі ў Беларусі прызналі больш за 4 тысячы чалавек.
Цяперашні сьвет знаходзіцца на паваротным пункце гісторыі, дэмакратычныя краіны павінны ўсьведамляць гэта. Польшча гатовая адыгрываць больш значную ролю,— заявіў прэзыдэнт Польшчы Караль Наўроцкі.
Гэта ня першы падобны інцыдэнт у расейскай авіяпрасторы, атакі дронаў на Расею пачасьціліся ў 2025 годзе.
Ініцыятыва BySol патлумачыла сваім мінулым досьведам, чаму зарэзэрвавала частку сродкаў, сабраных для вывезеных 11 верасьня ў Літву зьняволеных.
Аб’ект узводзіць кампанія набліжанага да Аляксандра Лукашэнкі бізнэсоўца Мікалая Вараб’я.
Рашэньне Мікалая Статкевіча не выяжджаць зь Беларусі — гэта «яго ўнутраная годнасьць, яго ўнутранае перакананьне і яго каштоўнасьці, ад якіх ён не гатовы адмаўляцца», заявіла жонка палітыка Марына Адамовіч у інтэрвію LRT.
«Экстрэмісцкім фармаваньнем» прызнаны дасьледчы цэнтар BEROC. Рашэньне аб гэтым прыняў Камітэт дзяржаўнай бясьпекі 15 верасьня.
Па выніках васьмі месяцаў і 16 дзён верасьня 2025 года колькасьць зафіксаваных суседнімі зь Беларусьсю краінамі ЭЗ незаконных спробаў пераходу мяжы з беларускай тэрыторыі перавысіла паказчык за ўвесь 2024 год.
Не менш як 9 беларусаў, выкліканых для чарговай адзнакі ў Іміграцыйную і мытную службу (ІТС) ЗША, былі затрыманыя і зьмешчаныя ў спэцыяльныя цэнтры, у дачыненьні да іх праводзіцца праверка.
Колькасьць беларускіх грамадзян з часовымі дакумэнтамі на жыхарства ў Літве працягвае скарачацца.
Урад Польшчы ў сваёй дзейнасьці кіруецца меркаваньнямі дзяржаўнай бясьпекі, а не гандлёвымі выгадамі.
Больш за 1100 палітычных зьняволеных усё яшчэ знаходзіцца за кратамі ў Беларусі«, — нагадаў сузаснавальнік міжфракцыйнай групы «Дэмакратычная Беларусь» у Бундэстагу, дэпутат ад партыі «Саюз 90/Зялёныя» Робін Вагэнэр, камэнтуючы нядаўняе вызваленьне групы вязьняў.
Як стала вядома «Позірку», 4 верасьня, у дзень, калі КДБ прызнаў «экстрэмісцкім фарміраваньнем» ютуб-канал «Плятформа 375», затрымалі журналіста Кірыла Пазьняка, якога прызналі датычным да працы каналу.
Апоўначы 12 верасьня (а 1-й гадзіне ночы паводле менскага часу) Польшча закрыла мяжу зь Беларусьсю.
Па прапанове апэратыўнага камандаваньня Ўзброеных сіл Польшчы з 1 гадзіны ночы па менскім часе 11 верасьня да 2 гадзін 59 хвілін 10 сьнежня 2025 года ўведзенае абмежаваньне палётаў ўздоўж мяжы зь Беларусьсю і Ўкраінай.
Супрацоўнікаў беларускага Дэпартамэнту выкананьня пакараньняў заклікалі «выкрываць катавальныя канвэеры і рабіць сьвет больш бясьпечным».
У чатах, дзе беларусы абмяркоўваюць праходжаньне мяжы з Эўразьвязам, зьявілася вялікая колькасьць паведамленьняў ад пасажыраў, якія тэрмінова шукаюць варыянты выезду зб Беларусі праз Літву замест Польшчы.
У 8 гадзін 10 верасьня выезду з Беларусі ў Польшчу чакала 1300 легкавых аўтамабіляў, 5 аўтобусаў (у пункце пропуску Берасьце і 310 грузавікоў (Казловічы).
Загрузіць яшчэ