У Менску адноўлена будаўніцтва мячэту: Менгарвыканкам даў дазвол.
У амбасадзе Вялікабрытаніі ў Менску 9 красавіка адкрыюць кнігу спачуваньняў у сувязі са сьмерцю Маргарэт Тэтчэр.
Утрыманьне пад вартай былога дырэктара санаторыя «Беларусь» у Сочы Георгія Саракашыша працягнутае да 21 красавіка.
«Ніякага страйку 1 красавіка не было. Я ня ведаю, адкуль у вас гэтая інфармацыя. Мяне ўжо выклікалі ва ўсе органы, у якія толькі можна».
Савет міністраў пастанавіў прыняць у рэспубліканскую ўласнасьць 118 935 акцыяў ААТ "Прамень". Гэта зроблена ў адпаведнасьці з указам прэзыдэнта.
Пацярпелыя па справе менскага школьніка Ўладзіслава Грудзьева, які загінуў пад коламі аўтамабіля «Паршэ Каен» у лістападзе 2012 году, адклікалі свае пазовы да асуджанага кіроўцы Андрэя Забабуры.
МЗС Беларусі падтрымлівае кантакт з праваахоўнымі органамі Швэцыі ў справе вакол грамадзянкі Беларусі Вольгі Класкоўскай.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка вызваліў ад пасады першага намесьніка старшыні КДБ па контравыведнай дзейнасьці Віктара Вягеру.
Эўракамісія пачала апытаньне грамадзянаў, якія атрымлівалі шэнгенскія візы на кароткі тэрмін цягам апошніх трох гадоў.
У «Беларусбанку» заяўляюць, што выкарыстаньне беларускай мовы ў інфакіёсках банку — пытаньне вырашальнае.
Вольга Класкоўская, якая знаходзіцца ў Стакгольме і вядзе судовыя справы, каб ёй перадалі на выхаваньне васьмімесячнага сына Адэма, пятыя суткі не выходзіць на сувязь.
Гісторык Андрэй Чарнякевіч, звольнены з Гарадзенскага ўнівэрсытэту, у інтэрвію Свабодзе пракамэнтаваў звальненьне свайго калегі Ігара Кузьмініча, заявы старшыні Гарадзенскага аблвыканкаму Сямёна Шапіры і сытуацыю ў навучальнай установе.
Прарэктар па акадэмічных пытаньнях прафэсар Аляксандар Каўбаска прыняў на сябе кіраўніцтва дэпартамэнтам гісторыі ЭГУ да асобнага рашэньня кіраўнічай рады ўнівэрсытэту.
«Чакаецца, што ў бліжэйшы час атрымаецца нармалізаваць адносіны Беларусі з Эўразьвязам шляхам вызваленьня і рэабілітацыі палітычных зьняволеных».
Міністар замежных спраў у відэакамэнтары, разьмешчаным на сайце МЗС, выказаў абурэньне ацэнкамі незалежных эканамістаў візыту кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнкі ў Інданэзію і Сынгапур.
У ЛГБТ-праваабаронцы Сяргея Андросенкі, які вяртаўся зь Вільні ў Менск, падчас мытнага надгляду забралі пашпарт, патлумачыўшы, што ён значыцца ў базе несапраўдных дакумэнтаў.
Экс-дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Вольга Абрамава намагаецца, каб кнігі, якія яна накіравала палітвязьню Мікалаю Статкевічу ў турму, дайшлі да адрасата.
Адкрыты ліст берасьцейскіх заўзятараў «Дынама-Брэст» абмеркавалі ў Доме футболу. Заўзятары абураныя «некампэтэнтнымі, а часта і адкрыта хамскімі паводзінамі супрацоўнікаў менскага АМАПу».
Партызанскі РУУС Менску не дазволіў выезд для лекаваньня за мяжой Сяргею Марцалеву, асуджанаму на два гады пазбаўленьня волі ўмоўна за ўдзел у Плошчы-2010.
Супрацоўнікі беларускай амбасады ў Кіеве ня выйшлі да ўдзельнікаў пікету, якія хацелі перадаць зварот да беларускіх уладаў.
Загрузіць яшчэ