Лёс «Бульбаш-холу» ля Курапатаў вырашыць Рэспубліканская рада па пытаньнях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры.
Вярхоўны суд 31 ліпеня разгледзіць скаргу на Міністэрства юстыцыі, якое адмовіла ў дзяржаўнай рэгістрацыі праваабарончаму грамадзкаму аб’яднаньню «За справядлівыя выбары».
Апоўначы завяршаецца двухгадовы тэрмін адбыцьця пакараньня ў Аляксандра Фядуты, Андрэя Дзьмітрыева, Сяргея Вазьняка і Віталя Рымашэўскага.
Улады вырашылі пазбавіцца ад пагалоўя сьвіней у прыватным сэктары, каб засьцерагчы сьвінагадоўчыя комплексы. Гэта тычыцца прыватных гаспадарак, якія знаходзяцца ў 5—7-кілямэтровай зоне вакол буйных сьвінафэрмаў.
Супрацоўнікі міліцыі затрымалі 19 ліпеня на тры дні Юрыя Шылько, сына былога галоўнага лекара Касьцюковіцкага раённага шпіталя Леаніда Шылько.
Галоўны дзяржаўны вэтэрынарны інспэктар Рэспублікі Беларусь Юрый Піваварчык ня стаў камэнтаваць паведамленьні пра тое, што ў Смаленскай вобласьці знойдзеныя ачагі афрыканскай чумы сьвіней.
Пісьменьнік Андрэй Федарэнка напісаў заяву на выхад з Саюзу пісьменьнікаў Беларусі.
Зьняволены экс-кандыдат у прэзыдэнты Мікалай Статкевіч паведаміў, што ягоны ліст накіраваны ў абласную пракуратуру.
Аплата за навучаньне ў беларускіх вышэйшых навучальных установах павысіцца ад 1 верасьня да 20%.
Газэта беларускага ўраду «Рэспубліка» апублікавала абноўлены «Рэспубліканскі сьпіс экстрэмісцкіх матэрыялаў».
Утрыманьне пад вартай Георгія Саракашыша — былога дырэктара cочынскага санаторыя «Беларусь» — працягнулі да 21 жніўня
«Я пабачыў перадачы „Брудная праца“ на Дыскавэры і вырашыў зрабіць нешта падобнае ў сябе ў цэху».
На беларускіх стадыёнах вырашылі замяніць міліцыянтаў сьцюардамі «дзеля камфорту гледачоў».
Вольга Гайдукова, маці Андрэя Гайдукова, які пасьля суду ўтрымліваецца ў Віцебскім СІЗА, пагутарыла з карэспандэнтам Радыё Свабода.
«Марш пратэсту» прадпрымальнікаў, які плянавалася правесьці 15 ліпеня, перанесены на нявызначаны тэрмін.
Гэта зьвязана з выяўленьнем у Віцебскай вобласьці асяродку афрыканскай чумы сьвіней (АЧС).
7 ліпеня ня стала супрацоўніка Радыё Свабода, гукарэжысэра Ўладзімера Сакульскага. <b>Разьвітаньне адбудзецца 9 ліпеня а 15-й гадзіне. Адрас: Даўгінаўскі тракт, 160а.</b> Памінальная імша — 9 ліпеня а 18.30 у каталіцкай катэдры на Пляцы Волі.
«Гэта звычайная дыпляматычная размова, якая мае сымбалічнае значэньне. Але яна ня мела на мэце вырашаць нейкія глыбінныя справы».
Лукашэнка прымаў парад ў вайсковай форме разам з малодшым сынам. Коля быў апрануты ў белую кашулю з гальштукам, раней на парадах ён быў вайсковай форме.
Віза ў Харватыю для беларусаў цяпер будзе каштаваць 60 эўра.
Загрузіць яшчэ