23 лістапада вядомаму апазыцыйнаму палітыку, сябру палітрады Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксандру Дабравольскаму споўнілася 55 гадоў. Зь ім пагутарыў наш карэспандэнт.
Былы палітвязень, адзін зь лідэраў Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі Павал Севярынец заручыўся з Вольгай Шылак. У выходныя ён пабываў у бацькоў сваёй дзяўчыны ў мястэчку Нарач, яны далі згоду.
Урад з 1 сьнежня ўводзіць тэхрэглямэнт Мытнага саюзу па бясьпецы прадукцыі лёгкай прамысловасьці. Пра гэта заявіў віцэ-прэм’ер Пётар Пракаповіч у Менску на сустрэчы з прадстаўнікамі прадпрымальніцкіх структураў.
Крымінальная справа па падазрэньні ва злоўжываньні ўладай або службовымі паўнамоцтвамі ўзбуджаная супраць былога намесьніка генэральнага пракурора Беларусі Аляксандра Архіпава.
Беларускі анімацыйны фільм «Піліпка» атрымаў гран-пры конкурсу анімацыйных фільмаў X Міжнароднага дабрачыннага кінафэстывалю «Прамяністы анёл», які адбыўся ў Маскве.
Адміністратарка цэнтру друкарскіх паслуг «Карандаш» Алена Рыбак, якая адмовілася друкаваць мапу менскіх Усходніх могілак «Беларускі нэкропаль» з пазначэньнем магіл 50 выбітных беларусаў, адноўленая на працы.
У нас дзяржаўная, адміністрацыйная інфляцыя. То бок дзяржаўныя органы самі прымаюць рашэньне павысіць цэны на паліва, на іншыя падакцызныя тавары, на жыльлёва-камунальныя паслугі і гэтак далей
Карэспандэнт Свабоды пагутарыў па тэлефоне з адпраўленым у адстаўку з пасады старшыні Менскага аблвыканкаму Барысам Батурам. Спадар Батура размаўляў на беларускай мове.
У Міністэрстве замежных спраў Беларусі атрымалі ліст ад заўзятараў, якія паскардзіліся міністру Ўладзімеру Макею на працу беларускіх дыпляматаў за мяжой.
Андрэй Белякоў заявіў, што ягоная кампанія мае выключныя правы на гэты таварны знак на тэрыторыі Беларусі
Лідэр руху «За свабоду» Аляксандар Мілінкевіч расказаў Свабодзе, ці будзе вылучацца на прэзыдэнцкіх выбарах. Паводле яго, патрэбны малады канкурэнт Аляксандру Лукашэнку.
43-гадовы драматург Валеры Аляксееў з Бабруйска, які прыйшоў на афіцыйнае сьвяткаваньне 7 лістапада на цэнтральнай плошчы ў горадзе з плякатам «Слава Богу!», патлумачыў карэспандэнту «Свабоды» матывы свайго ўчынку і распавёў як на яго рэагавалі мясцовыя ўлады.
На Зьмітра Дашкевіча склалі пратакол за непадпарадкаваньне супрацоўнікам міліцыі, паведаміла Наста Дашкевіч.
Заўзятары зборнай Беларусі па футболе зьвярнуліся да міністра замежных спраў Беларусі Ўладзімера Макея з просьбай палепшыць якасьць працы беларускіх прадстаўніцтваў за мяжой.
У Сьледчым камітэце паведамілі, што завершана сьледзтва па факце самагубства падпалкоўніка КДБ Аляксандра Казака.
Лукашэнка вызваліў Леаніда Мальцава ад пасады дзяржаўнага сакратара Савету бясьпекі й прызначыў яго старшынёй Дзяржаўнага памежнага камітэту.
Юры Ўсьціненка, які падчас футбольнага матчу трапіў у шпіталь у Пальма-дэ-Малёрцы, цяпер вінен 9600 эўра за лячэньне.
Некалькі сяброў Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі спрабуюць дамагчыся іх выключэньня зь сьпісу асобаў, да якіх ужытыя візавыя і фінансавыя санкцыі Эўразьвязу.
Былы палітвязень, сустаршыня «Маладога фронту» Зьміцер Дашкевіч паведаміў, што да яго ніхто не зьвяртаўся, каб выправіць недакладнасьць адносна Аляксандра Лапаткі, якога ўнесьлі ў «чорны сьпіс» Эўразьвязу.
Гэтак Зьміцер Дашкевіч пракамэнтаваў інфармацыю пра ўключэньне ў сьпіс асобаў, якім забаронены ўезд ў Эўразьвяз, Аляксандра Лапаткі.
Загрузіць яшчэ