Кіраўнік Беларусі 2 красавіка падпісаў дэкрэт «Аб папярэджаньні сацыяльнага ўтрыманства». Ён уступае ў сілу пасьля афіцыйнай публікацыі і будзе тычыцца тых, хто не працуе з 1 студзеня гэтага году.
Другі раз за год невядомыя пашкодзілі помнік Тарасу Шаўчэнку ў Магілёве — зьбілі з пастамэнта надпіс.
У прэзыдэнцкай прэсавай службе пакуль не пацьвярджаюць удзел кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў парадзе 9 траўня ў Маскве.
У Казахстане суд прысудзіў грамадзянку гэтай краіны за распальваньне міжэтнічнай варожасьці праз зьневажальныя выказваньні пра казахаў і заклікі да ўваходжаньня Казахстану ў склад Расеі. А ці былі падобныя прэцэдэнты ў Беларусі, каб некага пакаралі за заклікі далучыць Беларусь да Расеі?
Электаральны рэйтынг кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі зьнізіўся да 34,2% (амаль на 6 працэнтных пунктаў) у сакавіку гэтага году параўнальна са сьнежнем 2014 году.
Кіраўнік Беларусі 30 сакавіка падпісаў указ № 143, які падаўжае да 1 студзеня 2016 году пераходны пэрыяд, цягам якога індывідуальныя прадпрымальнікі могуць рэалізаваць рэшткі тавараў, увезеных без пацьвярджальных дакумэнтаў.
Заяву актывісткі руху «Гавары праўду» Тацяны Караткевіч пра намер стаць адзіным кандыдатам на прэзыдэнцкіх выбарах гэтага году пракамэнтавалі іншыя апазыцыйныя палітыкі.
«Беларусь поўнасьцю залежыць сёньня ад Расеі. Яна ня можа праводзіць самастойную эканамічную палітыку. Яна ўжо заключыла Эўразійскае пагадненьне і далей будзе губляць свой сувэрэнітэт».
У Беларусі падрыхтаваныя зьмяненьні ва ўказ № 60 «Аб мерах па ўдасканаленьні выкарыстаньня нацыянальнага сэгмэнта сеткі Інтэрнэт».
Першы намесьнік руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч лічыць удалай сёньняшнюю акцыю на Дзень Волі ў Менску, нягледзчы на перанос уладамі часу самога мерапрыемства.
Праваабаронцы паведамілі пра затрыманьне трох удзельнікаў сёньняшняй акцыі, прысьвечанай Дню Волі.
Адзін зь лідэраў БХД Віталь Рымашэўскі заявіў, што, нягледзячы на правакацыі ўладаў і антымайдану, сьвяточнае шэсьце ў Менску з нагоды Дня Волі адбылося.
Старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч назваў сёньняшнюю акцыю ўдалай.
Пра гэта ён напісаў у лісьце бялыніцкаму журналісту Барысу Вырвічу.
Выдавецтва «Логвінаў» атрымала ад Міністэрства інфармацыі дзяржаўную рэгістрацыю ў якасьці распаўсюдніка друкаваных выданьняў. Гэты дакумэнт выдавецтва некалькі разоў спрабавала атрымаць цягам мінулага году, але безвынікова.
Пра гэта стала вядома пасьля сустрэчы арганізатараў шэсьця і мітынгу 25 сакавіка ў Менску з прадстаўнікамі гарадзкой міліцыі.
Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька сустрэўся ў Менску з бацькамі Міхаіла Жызьнеўскага. Ім перадалі сродкі, сабраныя сябрамі АГП на помнік Міхаілу.
Менскія ўлады адмовілі ў правядзеньні мітынгу ў Дзень Волі ў Кіеўскім сквэры.
Юрысты сьцьвярджаюць, што без абгрунтаваньня ўлады ня мелі права пераносіць пачатак акцыі на Дзень Волі. Актывісты прапануюць «спазьніцца» на акцыю і прыйсьці ў 17:00.
Заяўнікі акцыі пракамэнтавалі карэспандэнту Свабоды рашэньне менскіх уладаў адносна Дня Волі.
Загрузіць яшчэ