Ад 2 ліпеня патэнцыйныя кандыдаты ў прэзыдэнты змогуць падаваць дакумэнты для рэгістрацыі сваіх ініцыятыўных групаў па зборы подпісаў.
Беларускія хрысьціянскія дэмакраты заклікалі дэмакратычныя сілы Беларусі, грамадзкіх дзеячаў ужо сёньня даць ацэнку прэзыдэнцкай кампаніі як нелегітымнай і ўжо цяпер не прызнаваць яе вынікаў.
Палітвязень Мікалай Статкевіч даў згоду на вылучэньне кандыдатам у прэзыдэнты.
Як патлумачыў сябра суполкі Іван карэспандэнту Свабоды, на фатаздымку майку топча сябра «Пошугу», а да ўладальніка майкі не ўжываўся гвалт.
Таваразварот паміж Беларусьсю і Расеяй па выніках першага кварталу 2015 году ўпаў на 32%.
Спэцдакладчык ААН па Беларусі Міклаш Харасьці прадставіў свой чарговы даклад на 29-й сэсіі Рады ААН па правах чалавека.
«Мы адкрыта і сумленна сказалі: мы ня будзем пад выбары, друкуючы грошы ці забіраючы з золатавалютных ці іншых рэзэрваў, накручваць заробкі».
Патрыяршы экзарх усяе Беларусі, мітрапаліт Менскі і Заслаўскі Павал ухваліў правядзеньне фэстывалю праваслаўнай моладзі і хрэснага хода на «Лініі Сталіна».
Кіраўніцтва папулярнага моладзевага рэсурсу kyky.org 22 чэрвеня сустрэлася з прадстаўнікамі Міністэрства інфармацыі. Там паабяцалі аднавіць доступ да сайту пасьля выпраўленьня парушэньняў.
Літва заяўляе, што Беларусь не дае згоды на транзыт газу з Клайпеды ва Ўкраіну. Беларускі экспэрт: «Як Літва можа пастаўляць гэты газ празь Беларусь ва Ўкраіну, калі для гэтага трэба пабудаваць асобную трубу?»
Вячаслаў Дыянаў у інтэрвію карэспандэнту Свабоды прызнаў, што напісаў ліст у Міністэрства інфармацыі са скаргай на kyky.org, але не хацеў рэпрэсіяў супраць сайту.
Леанід Заіка: «Калі Беларусь будзе сынхронна дэвальваваць свой беларускі рубель, то тады зможа пратрымацца, не дапусьціць правалу на сваіх экспартных апэрацыях».
Палата прадстаўнікоў прыняла ў першым чытаньні законапраект, які тычыцца крымінальных артыкулаў пра шпіянаж і здраду радзіме.
Для асобаў з вышэйшай адукацыяй тэрмін альтэрнатыўнай службы складзе 24 месяцы, без вышэйшай адукацыі — 36 месяцаў.
Вернікаў царквы Божай «Праабражэнье» у Гомелі выклікаюць у пастарунак для апытаньняў і складаньня адміністрацыйных пратаколаў.
Дэлегацыя працоўнай групы па Ўсходняй Эўропе і Цэнтральнай Азіі Рады Эўразьвязу на чале з Пэтэры Вуарымякі сустрэлася 8 чэрвеня ў Менску з праваабаронцамі і прадстаўнікамі апазыцыйных палітычных партыяў.
Дзеля праверкі сыстэмы ўзмацненьня аховы дзяржаўнай мяжы і тэрытарыяльнай абароны ў бок Украіны накіраваны спэцназ і гвардзейцы ў суправаджэньні гелікоптэраў.
У Менскай эпархіяльнай управе БПЦ заявілі, што выказваньні панамара не адлюстроўваюць іх пазыцыю.
Другую і трэцюю прэміі імя Ежы Гедройця атрымалі Тацяна Барысік і Альгерд Бахарэвіч.
Названыя ляўрэаты першага конкурсу «Кніга году», арганізаванага беларускім ПЭН-Цэнтрам. Ляўрэатаў абіралі самі пісьменьнікі.
Загрузіць яшчэ