Арганізатары Дня Волі 25 сакавіка павінны заплаціць гарадзкім службам 4 мільёны рублёў за правядзеньне акцыі.
Аргкамітэт па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» абвясьціў, што 25 сакавіка распачынае кампанію байкоту выбараў у Палату прадстаўнікоў.
Ня робіцца выснова з таго, што, нарэшце, праз столькі гадоў ЭЗ кансалідуецца і абірае пэўную лінію стасоўна цяперашняга кіраўніцтва ў Беларусі.
«Сёньняшнія так званыя санкцыі — гэта ніякія ня санкцыі. Гэта спроба захаваць лёгіку ў сваіх дзеяньнях».
З аднаго боку, ЭЗ дзейнічае паводле маральных каштоўнасьцяў, і для нас гэта вельмі важна. А зь іншага боку, такая палітыка неэфэктыўная.
Пра гэта заявіў карэспандэнту Свабоды начальнік упраўленьня інфармацыі — прэс-сакратар МЗС Андрэй Савіных.
Амбасадар Францыі ў Беларусі Мішэль Рэнэры зрабіў заяву ў сувязі са стартам прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі ў Францыі, у якой бяруць удзел 10 чалавек — 3 жанчыны і 7 мужчын. Першы тур галасаваньня адбудзецца 22 красавіка.
Віктару Івашкевічу адмоўлена ў дазволе на правядзеньне масавых мерапрыемстваў 25 сакавіка. Гэта зьвязана з «парушэньнем ім закону аб масавых мерапрыемствах».
Апазыцыйнага палітыка Вінцука Вячорку, які ехаў разам з дачкой у Прагу, беларускія памежнікі зьнялі з цягніка ў Берасьці а 3-й гадзіне ночы.
Беларускі Хэльсынскі камітэт накіраваў зварот у Генпракуратуру па фактах забароны на выезд з краіны шэрагу грамадзкіх дзеячаў, журналістаў і палітыкаў.
Эўразьвяз можа пашырыць санкцыі на шэраг беларускіх чыноўнікаў і бізнэсоўцаў, якія падтрымліваюць рэжым у Беларусі.
Намесьніку старшыні партыі «Справядлівы сьвет» Валерыю Ўхналёву ў аддзеле грамадзянства і міграцыі Першамайскага РУУС Менску не паведамілі, чаму яму забаронены выезд за мяжу.
Сябру БАЖ, аднаму зь лідэраў праваабарончага цэнтру «Вясна» Валянціну Стэфановічу выезд за мяжу абмежаваны Міністэрствам абароны ў сувязі з «ухіленьнем ад мерапрыемстваў па прызыву на вайсковую службу, службу ў рэзэрве».
Намесьніка старшыні партыі «Справядлівы сьвет» Валерыя Ўхналёва не выпусьцілі за мяжу.
Праваабаронца Валянцін Стэфановіч вярнуўся ў Беларусь празь літоўска-беларускую мяжу.
Былы старшыня Вярхоўнага Савету Станіслаў Шушкевіч знаходзіцца ў Вільні, куды ён трапіў праз расейска-латыскую мяжу.
Менгарвыканкам задаволіў заяўку арганізатараў: шэсьце і мітынг на Дзень Волі адбудзецца ў заплянаваным фармаце.
Менгарвыканкам дазволіў правядзеньне шэсьця і мітынгу на дзень Волі 25 сакавіка.
Праваабаронца Гары Паганяйла кажа, што абскарджваньне дзеяньняў улады ў судзе можа зацягнуцца на месяцы.
Нямецкую дырэктарку менскага міжнароднага адукацыйнага цэнтру імя Ёганэса Раў не пусьцілі ў Беларусь.
Загрузіць яшчэ