24 ліпеня Менскі гарадзкі суд не задаволіў касацыйную скаргу грамадзкага актывіста Васіля Парфянкова на прысуд аб арышце на 6 месяцаў за невыкананьне умоваў прэвэнтыўнага нагляду, устаноўленага судом.
24 ліпеня Менскі гарадзкі суд не задаволіў касацыйную скаргу грамадзкага актывіста Васіля Парфянкова на прысуд аб арышце на 6 месяцаў за невыкананьне умоваў прэвэнтыўнага нагляду.
Зарэгістраваныя ініцыятыўныя групы па вылучэньні кандыдатаў у дэпутаты распачалі збор подпісаў. У рэгістрацыі адмаўляюць ініцыятыўным групам палітвязьня Мікалая Статкевіча. Таксама пакуль не вядомы лёс ініцыятыўных груп Алеся Міхалевіча.
18 ліпеня прадстаўнікі беларускай апазыцыі сустракаюцца зь сябрамі ацэначнай місіі Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека АБСЭ па назіраньні за выбарамі, якая завяршае свой візыт у Менск.
Аляксандар Лукашэнка зазначыў, што будзе прадаваць лішкі сучасных узбраеньняў, не парушаючы міжнародных дамоваў.
Пытаньне бязмытнага экспарту Беларусьсю нафтапрадуктаў з расейскай сыравіны будзе абмеркавана напярэдадні візыту ў Менск прэм’ер-міністра Расеі Дзьмітрыя Мядзьведзева.
15 ліпеня пачынаецца вылучэньне кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, якое згодна з каляндарным плянам Цэнтрвыбаркаму працягнецца да 13 жніўня.
Прадстаўнік АБСЭ Томас Райма пацьвердзіў "Cвабодзе", што Лідзія Ярмошына прыбыла ў Вену і ўдзельнічае у канфэрэнцыі АБСЭ па пытаньнях правядзеньня выбараў.
Дзейны старшыня АБСЭ, ірляндзкі віцэ-прэм’ер Эйман Гілмар заклікаў беларускія ўлады як мага хутчэй адмяніць забарону на выезд на канфэрэнцыю АБСЭ ў Вену Віктару Карняенку.
Старшыня Цэнтравыбаркаму Беларусі Лідзія Ярмошына бярэ ўдзел у нарадзе АБСЭ «Дэмакратычныя выбары і назіраньне за іх правядзеньнем», якая праходзіць у Вене.
Сустаршыня кампаніі «За справядлівыя выбары» Віктар Карняенка зьбіраўся вылецець у Вену на сэмінар АБСЭ ў пытаньнях выбараў.
Паводле сакратара Цэнтравыбаркаму Мікалая Лазавіка, дэбаты на парлямэнцкіх выбарах будуць праводзіцца ўпершыню, і як яны пройдуць — невядома.
Патэнцыйныя кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў могуць падаваць дакумэнты ў акруговыя выбарчыя камісіі на рэгістрацыю сваіх ініцыятыўных груп па вылучэньні кандыдатаў у прэзыдэнты.
Мікалай Лазавік распавёў, што створана 110 акруговых выбарчых камісіяў. Усяго ў іх было вылучана 2127 кандыдатаў, а ўключана зь іх 1430 кандыдатаў.
Усясьветны банк канстатуе, што Беларусь страціла дынаміку традыцыйных рухаючых сіл эканомікі, і прапануе альтэрнатыву ў выглядзе пасьлядоўнага пляну структурных рэформаў на кароткатэрміновую і сярэднетэрміновую пэрспэктыву. Як ставяцца да гэтай высновы беларускія эканамісты?
«Я адмаўляюся выконваць любыя патрабаваньні адміністрацыі любой калёніі, у якой я буду знаходзіцца...»
У беларускім Міністэрстве абароны заяўляюць, што па факту парушэньня паветранай прасторы Беларусі швэдзкім лёгкаматорным самалётам праводзіцца праверка.
Рэзалюцыі з асуджэньнем сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, якія прынялі Рада ў правах чалавека ААН, Эўрапарлямэнт і Парлямэнцкая асамблея АБСЭ, камэнтуе намесьнік старшыні партыі КХП БНФ Юрась Беленькі.
Прыняцьцё рэзалюцыяў па Беларусі ажно трыма міжнароднымі арганізацыямі ня ёсьць вялікім сюрпрызам, бо ў Беларусі хутка парлямэнцкія выбары.
Старшыня АГП Анатоль Лябедзька заявіў, што безумоўны пазытыў ад трох рэзалюцый палягае ў тым, што Беларусь застаецца ў міжнародным парадку дня.
Загрузіць яшчэ