Чаму агульнае сьвята — Дзень Герояў — КХП БНФ і Партыя БНФ адзначаюць асобна? Ідэалы ж агульныя. Магчыма, прычына ў асабістай непрыязі?
Альбомы «Прэс-фота Беларусі 2011», канфіскаваныя памежнікамі, будуць зьнішчаныя.
15 гадоў таму ўпершыню падчас прэзыдэнцтва Аляксандра Лукашэнкі была зачыненая незалежная газэта — «Свабода». Яе рэдактарам быў дэпутат Вярхоўнага Савету Ігар Гермянчук. Чаму ўлады зачынілі папулярную грамадзка-палітычную газэту?
У Менску 23–24 лістапада ў Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце пройдзе міжнародная навуковая канфэрэнцыя «Вайна 1812 году і Беларусь».
Працягнутае расьсьледаваньне крымінальнай справы адносна журналіста польскага выданьня «Gazeta Wyborcza» Андрэя Пачобута, які абвінавачваецца ў паклёпе на кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнку. Пра гэта і пра сытуацыю зь непрызнаным уладамі Саюзам палякаў зь яго новаабраным старшынёй Мечыславам Яськевічам пагутарыў наш карэспандэнт.
Чаму расейскі бок не задаволіў просьбу афіцыйнага Менску? Што гэта можа азначаць для беларускай эканомікі?
Віцэ-прэм’ер Расеі Аркадзь Дварковіч заявіў, што Расея яшчэ не ўзгадніла аб’ём паставак нафты ў Беларусь на 2013 год у памеры 23 мільёнаў тон. Тым часам першы віцэ-прэм’ер беларускага ўраду Ўладзімер Сямашка заяўляе, што такія дамоўленасьці ўжо дасягнутыя. Чым выкліканыя такія супярэчлівыя заявы?
Чаго чакаць пасьля чарговых кадравых перастановак.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка прызначыў Валерыя Вакульчыка старшынём Камітэту дзяржаўнай бясьпекі, вызваліўшы яго ад пасады старшыні Сьледчага камітэту.
Прэм’ер-міністар Беларусі падчас беларуска-індыйскага бізнэс-форуму ў Нью-Дэлі прапанаваў Індыі купіць прадпрыемства «Гродна Азот».
Міністар энэргетыкі Расеі Аляксандар Новак ацаніў страты расейскага бюджэту ад беларускага бізнэсу з растваральнікамі ў 1,5–2,5 мільярда даляраў. Чаму павялічыліся прэтэнзіі расейскага боку?
У Літве адрэагавалі на выказваньні Аляксандра Лукашэнкі, які назваў літоўскую палітыку «жлобскай». Прадстаўнікі афіцыйнай Вільні зьвязваюць гэтую заяву зь невысокай культурай яе аўтара.
Што паўплывала на вызваленьне генэрал-лейтэнанта Зайцава ад займанай пасады і чаму прызначаны Мальцаў?
Лукашэнка адправіў у адстаўку старшыню КДБ Вадзіма Зайцава. Паводле афіцыйных паведамленьняў, нагодай стала самазабойства падпалкоўніка КДБ.
«Сьвятар малады, але вельмі дасьціпны і прыязны, нядаўна браў удзел у дыскусіі пра казіно на БТ», — піша Статкевіч.
Актывіст «Маладога фронту» Раман Васільеў затрыманы 8 лістапада ў Менску каля пад’езду свайго дома.
Вярхоўны суд паведаміў маці Ўладзіслава Кавалёва, пакаранага сьмерцю па справе аб выбуху ў менскім мэтро, што наглядная скарга на сьмяротны прысуд знаходзіцца на разглядзе.
У Брусэлі адбыліся сустрэчы жонак Алеся Бяляцкага і Міколы Статкевіча са старшынём Эўрапарлямэнту Марцінам Шульцам. <strong>Дадалося відэа</strong><br />.
Цэнтравыбаркам пачаў распрацоўку законапраекту аб унясеньні зьмяненьняў і дапаўненьняў у Выбарчы кодэкс. Такое даручэньне даў Аляксандар Лукашэнка.
Расея плянуе ў чацьвёртым квартале 2012 года паставіць у Беларусь 4,8 млн тон нафты. І толькі ў тым выпадку, калі Беларусь паставіць Расеі 200 тысяч тон бэнзіну.
Загрузіць яшчэ