Маскоўскі суд Менску не задаволіў пазоў старшыні юрыдычнай камісіі БХК Гары Паганяйлы да Міністэрства юстыцыі, Міністэрства ўнутраных спраў і Міністэрства фінансаў.
23 студзеня ў Маскоўскім судзе Менску будзе агучана рашэньне ў справе пазову старшыні юрыдычнай камісіі БХК Гары Паганяйлы да шэрагу дзяржорганаў.
Гары Паганяйла патрабуе кампэнсацыі маральнае шкоды. <b>Рашэньне суду будзе 23-га студзеня</b>
Аляксандар Лукашэнка зрабіў новыя кадравыя перастаноўкі. З чым яны зьвязаныя? Што чакаць ад новых прызначэнцаў?
Кіраўнік спраў прэзыдэнта Мікалай Корбут вызвалены ад пасады.
У Нацыянальным статыстычным камітэце Беларусі паведамілі, што лічбы ў статыстыцы дасягнулі квадрыльёнаў.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка вызваліў Андрэя Чыжова ад пасады старшыні і судзьдзі Беларускага вайсковага суду.
Сьледчы камітэт стаў на бок кантралёркі грамадзкага траспарту. Іншы бок, электраманцёр Наваполацкай ТЭЦ Аляксандар Бліноў шакаваны такі рашэньнем.
Аляксандар Лукашэнка заявіў, што заробкі ў дзяржслужачых недапушчальна нізкія, «проста ніякія», і што чыноўнік павінен мець прыстойны заробак, «каб чалавек з задавальненьнем ішоў на пасаду старшыні выканкаму».
Мікалай Статкевіч сьцьвярджае, што некаторыя кандыдаты патрабавалі ягонага прэвэнтыўнага арышту перад 19 сьнежня. Як камэнтуюць гэта іншыя ўдзельнікі мінулай прэзыдэнцкай кампаніі?
Падзеньне коштаў на калійныя ўгнаеньні на ўсясьветным рынку будзе мець нэгатыўныя наступствы для беларускай эканомікі.
У сувязі з хваробай Чавэса аналітыкі выказваюць меркаваньне, што ў двухбаковым супрацоўніцтве можа пачацца застой.
У навагоднія сьвяты дзяржаўныя тэлеканалы ўпершыню паказалі сем’і старэйшых сыноў Аляксандра Лукашэнкі — Віктара і Дзьмітрыя. А сам кіраўнік краіны наведаў малодшага сына Мікалая ў школе і дэманстраваў сямейныя фатаздымкі. Чым выклікана публічная актыўнасьць сям’і Лукашэнкі?
Зарэгістраваны ў Літве Незалежны інстытут сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў (НІСЭПД) апублікаваў вынікі чарговага нацыянальнага апытаньня, праведзенага ў сьнежні.
Першы віцэ-прэм’ер Беларусі Ўладзімер Сямашка і віцэ-прэм’ер Расеі Аркадзь Дварковіч падчас перамоваў у Маскве ўзгаднілі аб’ёмы паставак нафты ў першым квартале 2013 года. Аднак пастаўкі на ўвесь год яшчэ не ўзгодненыя і перамовы працягнуцца.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка наведаў сёньня Астрашыцка-Гарадоцкую сярэднюю школу, дзе ў другой клясе вучыцца яго малодшы сын Мікалай.
Старшыню АГП Анатоля Лябедзьку выклікалі 27 сьнежня ў Сапвецкі РУУС у якасьці асобы, супраць якой «вядзецца адміністрацыйны працэс». Пра гэта гаворыцца ў позьве, якая па факсе прыйшла ў офіс партыі 26 сьнежня.
Актывіста «Гавары праўду» Сяргея Вазьняка, а таксама Мікалая Петрушэнку, Сяргея Кручкова журналістаў газэты «Новы час» Вячаслава Пяшко і Лолу Бурыеву затрымалі 24сьнежня ў Смалявічах.
Расейскамоўныя праязныя ў Менску праіснуюць усяго толькі месяц, а зь лютага на іх вернецца беларуская мова.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка вызваліў ад пасады намесьніка міністра ўнутраных спраў генэрал-маёра Валерыя Гайдукевіча. На яго месца прызначаны палкоўнік Юры Караеў.
Загрузіць яшчэ