Заснавальнік і саўладальнік парталу Tut.by Юры Зісер мяркуе падаць пазоў у суд супраць галоўнай рэдактаркі сайту Charter’97 Натальлі Радзінай.
У Менску затрыманы былы лідэр расейскага экстрэмісцкага аб’яднаньня «Фармат-18», скінхэд Максім Марцынкевіч (Цясак).
Міністэрства юстыцыі адмовілася зарэгістраваць рэспубліканскае моладзевае грамадзкае аб’яднаньне «Праваабарончы цэнтар «Лямбда». Заснавальнікі абскардзяць гэтае рашэньне ў Вярхоўным судзе.
У судзе над былым намесьнікам міністра ўнутраных спраў Яўгенам Полуднем працягваецца допыт сьведак. «Калі скончыцца судовае сьледзтва, пакуль сказаць складана», — паведамілі карэспандэнту «Свабоды» ў Вярхоўным Судзе.
У рамках Мытнага зьвязу Расея будзе дамагацца, каб у Беларусі канфіскат пускалі пад нож.
Жонцы былога кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя Саньнікава Ірыне Халіп дазволілі часовы выезд зь Беларусі, каб наведаць мужа ў Лёндане і рэдакцыю расейскай «Новой газеты».
Сьледчы камітэт Беларусі на запыт Свабоды прадаставіў інфармацыю пра тры крымінальныя справы, зьвязаныя зь дзейнасьцю Кіраўніцтва справаў прэзыдэнта.
Пытаньне пра выключэньне міністра замежных спраў Беларусі Ўладзімера Макея зь сьпісу неўязных на тэрыторыю ЭЗ не абмяркоўвалася.
Вызваленаму з рабства ў Расеі 61-гадоваму Мікалаю Шпаку сваякі даслалі грошы на вопратку і за кватэру, дзе ён жыў двое сутак, перад тым як накіравацца дахаты ў Мазыр.
«Адносна былога кіраўніка справамі прэзыдэнта Мікалая Корбута крымінальнай справы мы не вядзём. І мерапрыемстваў адносна яго не праводзім».
Шэраг прадпрыемстваў канцэрну «Белнафтахім» у 2011 годзе падпалі пад эканамічныя санкцыі ЗША. Сярод іх «Белшына», «Гродна-Азот», «Гродна-Хімвалакно», «Нафтан», «Лідзкая лякафарба» і «Полацак-Шкловалакно».
У БРСМ заяўляюць, што ў Беларусі створана 419 моладзевых атрадаў аховы правапарадку, яны аб’ядноўваюць больш за 15 тысяч чалавек.
У Сьледчым камітэце і КДБ не даюць інфармацыі адносна чыноўнікаў з кіраўніцтва спраў прэзыдэнта, якіх падазраюць у карупцыі.
Выйшла кніга палітвязьня Алеся Бяляцкага «Асьвечаныя беларушчынай», у якую ўвайшлі яго літаратуразнаўчыя артыкулы і эсэ.
Пра лісты Мікалая Статкевіча, які згадвае падзеі Плошчы-2010, наш карэспандэнт пагутарыў зь Сяргеем Марцэлевым — былым кіраўніком выбарчага штабу Статкевіча.
«У вытворчасьці Сьледчага камітэту няма такой крымінальнай справы. Таму пра што можа ісьці гаворка?»
Кошт угнаеньняў у Індыю патаньнеў на 63 даляры.
У экспазыцыі кірмашу будзе прадстаўлены стэнд незалежнага беларускага выдавецтва «Галіяфы», на якім пройдзе шэраг прэзэнтацый.
Вядучы беларускага тэлеканалу ОНТ Аляксандар Аверкаў нікуды не сыходзіць.
Былы намесьнік генпракурора і дэпутат Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня Міхаіл Сьнягір вызвалены са Шклоўскай калёніі.
Загрузіць яшчэ