Урад Украіны ўхваліў рашэньне аб выхадзе з Пагадненьня СНД аб стандартызацыі ўзбраеньня і вайсковай тэхнікі.
Кіеўскі апэляцыйны суд зьмяніў меру стрыманьня для грамадзяніна Беларусі Дзьмітрыя Дашука, арыштаванага ва Ўкраіне летась у кастрычніку на запыт беларускіх праваахаоўных органаў.
Застаецца пяць дзён да другога туру выбараў прэзыдэнта Ўкраіны, які прызначаны на 21 красавіка.
«Сапраўды, такая спроба заблякаваць дарогу мела месца ў мінулую пятніцу, 13 красавіка. Але пытаньне ўжо ўрэгуляванае і работы працягваюцца».
На сёлетніх выбарах галоўны матыў пратэставы. Грамадзяне Ўкраіны галасуюць ня столькі за кандыдатаў, колькі супраць сыстэмы. Але праграмы кандыдатаў усё ж дазваляюць атрымаць уяўленьне пра тыя арыентыры, якіх яны будуць трымацца ў сваёй дзейнасьці на найвышэйшай дзяржаўнай пасадзе.
Дзеючы прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка сёньня на стадыёне «Алімпійскі» больш як 45 хвілін чакаў свайго апанэнта Ўладзіміра Зяленскага на дэбаты перад другім турам галасаваньня на прэзыдэнцкіх выбарах.
Памежнікі Беларусі і Ўкраіны пачалі дэмаркацыйныя працы ў зоне адчужэньня вакол Чарнобыльскай АЭС.
Сацыёлягі прагназуюць украінскаму актору і бізнэсоўцу Ўладзімеру Зяленскаму найбольшыя шанцы быць выбраным на пасаду прэзыдэнта Ўкраіны ў другім туры галасаваньня 21 красавіка.
«Мы ўжо становімся сьведкамі, калі на поўдні Ўкраіны на замену камуністычным назвам пачалі зьяўляцца расейскія імпэрскія назвы, якія нібыта ёсьць гістарычнымі. Асабліва паказальнай была спроба перайменаваць Кіраваград у Елісаветаград».
Зьявілася першая рэакцыя ў штабах фаварытаў украінскіх выбараў на заклік Аляксандра Лукашэнкі да ўкраінцаў не галасаваць за Зяленскага.
Два гады таму ў Івацэвічах Берасьцейскай вобласьці анархісты падпалілі рэклямны шчыт з гербам Міністэрства юстыцыі і надпісам «Сіла закону ў яго выкананьні».
Як ва Ўкраіне і Беларусі ўшаноўваюць памяць ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў?
Дзяржаўная памежная служба Ўкраіны скасавала забарону на ўезд ва Ўкраіну беларусу, які ў розныя часы служыў у складзе добраахвотніцкіх батальёнаў «Азоў» і «Правы сэктар», а цяпер служыць як кантрактнік ва Ўзброеных сілах Украіны.
Ва Ўкраіне зь ліпеня 2018 году вядзецца антыдэмпінгавае расьсьледаваньне аб пастаўках цэмэнту зь Беларусі, Расеі і Малдовы.
Новазаводзкі раённы суд Чарнігава выклікаў усіх сьведак для разгляду па сутнасьці справы грамадзяніна Беларусі Юрыя Палітыкі, якога ва Ўкраіне абвінавачваюць у незаконным зборы інфармацыі на карысьць нявызначанай дзяржавы.
Паводле папярэдніх вынікаў, у першым туры выбараў прэзыдэнта Ўкраіны дзейны кіраўнік дзяржавы Пятро Парашэнка набраў каля 16,64% галасоў, актор Уладзімір Зяленскі — 30,2%. Чаму так?
Чакаецца, што ў другі тур прэзыдэнцкіх выбараў ва Ўкраіне, які пройдзе 21 красавіка, пройдзе дзейны прэзыдэнт Пятро Парашэнка, які займае па выніках першага туру другое месца. Свабода сабрала самае важнае пра кандыдата.
Чакаецца, што ў другі тур прэзыдэнцкіх выбараў ва Ўкраіне, які адбудзецца 21 красавіка, пройдзе апанэнт прэзыдэнта Пятра Парашэнкі, актор і бізнэсовец Уладзімір Зяленскі, які займае па выніках першага туру першае месца. Свабода сабрала самае важнае пра кандыдата.
Украіна чакае афіцыйных вынікаў галасаваньня, маюць зьявіцца цягам тыдня, але карціна ўжо зразумелая: у другі тур уваходзяць актор Уладзімір Зяленскі і дзейны прэзыдэнт бізнэсовец Пятро Парашэнка. Юлія Цімашэнка сталася трэцяй лішняй, але паразы пакуль не прызнала.
Кандыдат у прэзыдэнты Ўкраіны, актор Уладзімір Зяленскі, які, паводле папярэдніх дадзеных экзыт-полаў, набірае больш за ўсё галасоў выбаршчыкаў у першым туры выбараў, заявіў, што яму ўсё роўна, хто з кандыдатаў выйдзе зь ім у другі тур.
Загрузіць яшчэ