Лукашэнка сьцьвярджае, што такім чынам будуць створаныя роўныя ўмовы для малога і буйнога бізнэсу. Прадпрымальнікі лічаць наадварот.
ByExport.com павінен прасоўваць тавары «на пяці кантынэнтах». Але мае толькі расейскамоўную вэрсію і практычна пусты каталёг.
Студэнта вырашылі аднавіць на трэцім, а не на другім курсе пасьля звароту да рэктара.
На сайце прадстаўленыя старонкі пра трох асобаў: Міхаіла Жызнеўскага, Віталя Ціліжэнкі і Алеся Чаркашына.
У ходзе прадпрымальніцкага форуму прадстаўнік Мінэканомікі пагадзіўся запрасіць у працоўную групу па пытаньні індывідуальных прадпрымальнікаў саміх ІП. І прадпрымальнікі туды трапяць.
Паводле агучанай Ананіч вэрсіі МУС, актывістаў і журналіста ў залі суду зьбівалі законна. Дабравольскі нязгодны з тым, што ў сваім зьбіцьці ён быў «актыўным».
Менская кампанія Aurios Studios распачала на краўдфандынгавай пляцоўцы збор грошай на паўнамэтражны фэнтэзі-фільм «Неруш».
Трэці нацыянальны канал будзе паказваць замежныя (але не расейскія) фільмы па-беларуску, а першы стане карыстацца мовай крыху часьцей.
У відэа заклікаюць «зьмяніць кампутар, які надакучыў, на цікавую працу ў складзе аднаго са студэнцкіх атрадаў сваёй навучальнай установы».
На тэлеканале «Беларусь-1» зьявіцца беларускі клон славутага расейскага шоў «Поле чудес» пад назвай «Шчасьлівы вечар». Але вядоўца яшчэ не названы. Свабода падказвае магчымыя варыянты.
Дзецям ня проста забараняюць карыстацца тэлефонамі ў часе заняткаў, а адбіраюць на ўвесь час знаходжаньня ў школе. Пэтыцыя набрала пэўную колькасьць подпісаў, але пасьля розгаласу яе выдалілі.
Паводле аналізу статыстыкі Нацыянальнай кніжнай палаты, на беларускамоўную кнігу прыходзіцца сярэдні наклад 3151 асобнік, расейскамоўную — 1945 асобнікаў. Але агулам расейскамоўных выдаецца больш, нягледзячы на крызіс расейскага кніжнага рынку.
Музыкі прэзэнтавалі песьню «Тадэвуш Касьцюшка» ў дзень народзінаў нацыянальнага героя.
Падобна, што ўказ пра сэртыфікаты закрануў пераважна малы бізнэс. Ці салідарныя зь ім на вялікіх прадпрыемствах?
Журналіст tut.by атрымаў матывацыйную частку пастановы суду, дзе тлумачыцца, чаму ён мусіць сплаціць 9 450 000 рублёў за нанесеныя яму пабоі.
Аб’яднаньне прадпрымальнікаў зьбіраецца абскарджваць рашэньне, але ня верыць у справядлівы суд.
У кнізе фарматам мілімэтар на мілімэтар, якую Анатоль Канянко перадаў Беларускаму музэйнаму фонду, — 18 вершаў Максіма Багдановіча.
Дармаеды ўнясуць у сталічны бюджэт менш за мільярд рублёў падаткаў, пры тым што агулам у бюджэт паступаюць дзясяткі трыльёнаў.
Славуты беларускі мэтал-гурт прэзэнтуе новую песьню ўпершыню за два гады і дасьць першы за чатыры гады сольны канцэрт у Менску.
Настасься наракае: у дзень трагедыі ёй адмовілі ў абсьледаваньні й шпіталізацыі, а дзіцё не аглядзелі дагэтуль. Атручаньне ў яе прызналі, а чым — невядома.
Загрузіць яшчэ