Ад пачатку года літоўцы перахапілі 47 кантрабандысцкіх дронаў зь Беларусі

Паветраны шар з кантрабандай. Ілюстрацыйная выява

З пачатку 2025 года памежнікі Літвы перахапілі 47 дронаў з Беларусі, якія транспартавалі кантрабандныя цыгарэты, вынікае з паведамленьня Службы аховы дзяржаўнай мяжы (САДД).

Для параўнаньня: за ўвесь мінулы год супрацоўнікі САДД спынілі 54 бесьпілётнікі кантрабандыстаў, піша Pozirk.

Такім чынам, у 2025-м выпадкі пасьпяховых перахопаў, хай і нязначна, але пачасьціліся (у сярэднім па адным дроне кожныя 6 дзён у гэтым годзе супраць аднаго дрона кожныя 6-7 дзён у мінулым).

Паводле інфармацыі літоўскай пагранслужбы, апошні выпадак зафіксаваны 9 кастрычніка ў Шальчынінскім раёне (мяжуе з Воранаўскім і Ашмянскім раёнамі Горадзенскай вобласьці).

Група пагранічнікаў знайшла дрон, які ўпаў на поле ў раёне вёскі Калясьнікай. У прымацаваным да яго пакеце аказалася 250 пачкаў цыгарэт NZ Gold зь беларускімі акцызнымі маркамі (кошт з улікам абавязковых у Літве падаткаў — каля 1,3 тыс. эўра).

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сем краін Эўразьвязу павялічылі закупкі энэрганосьбітаў з Расеі