У аварыі з маршруткай на Гомельшчыне загінулі шэсьць чалавек

19 чалавек пацярпелі.

Сёньня каля 19:15 на 72-м кілямэтры аўтадарогі Р-31 «Бабруйск — Мазыр» у Сьветлагорскім раёне адбылося лабавое сутыкненьне марштурнага мікрааўтобуса Mercedes і пазадарожніка Volkswagen.

Паводле папярэдняй інфармацыі МУС, кіроўца маршруткі пайшоў на абгон і выехаў на сустрэчную паласу.

У выніку аварыі загінулі шэсьць чалавек. Пацярпелі — 19.

Восем чалавек, у тым ліку падлетак — у Сьветлагорскім шпіталі. У іх адкрытыя пераломы, вывіхі, чэрапна-мазгавыя і іншыя траўмы.

На дапамогу сьветлагорскім мэдыкам прыехалі лекары з Гомлі, паведаміла Міністэрства аховы здароўя.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пяцёра чалавек загінулі ў аўтааварыі на Берасьцейшчыне