Пра цяжкасьці паведаміла дзяржаўнае прадпрыемства «Менсктранс». А 5:32 на вуліцы Прытыцкага ў абодвух кірунках праз брак напружаньня ў кантактнай сетцы спыніўся рух тралейбусаў № 13, 31, 55 і 77. Рух арганізавалі па іншых маршрутах. Падача электраэнэргіі аднавілася ў 6:11.
Але а 9:47 праз адключэньне падачы электраэнэргіі на вуліцы Філімонава на прыпынку «Парнікова-цяплічны камбінат» у абодвух кірунках спыніўся рух тралейбусаў маршрутаў № 41 і 42. Рух арганізаваны па вуліцах Сталетава, Акадэмічная, Сурганава, Чорнага, Кедышкі, Каліноўскага.
Рух аднавіўся толькі а 10:23.
Да гэтага «Менсктранс» паведамляў пра падобную праблему ў жніўні, верасьні і ўжо ў гэтым месяцы.
Пэрыядычна ў сталіцы пашкоджаньняў зазнае кантактная сетка. Прадпрыемства паведамляла пра гэта шмат разоў з 1 верасьня, перадапошнім разам — 5 кастрычніка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі рыхтуюць выпрабаваньні бесьпілётных трамваяў