Беларусаў могуць дэпартаваць з Польшчы? Тлумачым з Гурневічам

Дзьмітры Гурневіч. Каляж.

Беларусаў сапраўды дэпартуюць з Польшчы — але не таму, што яны беларусы. Пакуль прапаганда стварае карціну «паляваньня на беларусаў», рэальнасьць прасьцейшая: большасьць выпадкаў звязаная з парушэньнямі законаў.

Журналіст Дзьмітры Гурневіч разьбіраецца, што насамрэч адбываецца і ці можа дэпартацыя закрануць тых, хто ўцёк ад рэпрэсій у Беларусі?


«Тлумачым з Гурневічам»

Штотыдзень журналіст Свабоды Дзьмітры Гурневіч выкрывае фэйкі і маніпуляцыю прапагандыстаў Аляксандра Лукашэнкі і расейскіх СМІ.

Крок за крокам мы аналізуем факты, з усьмешкай разьбіраем дэзынфармацыю і паказваем, што насамрэч адбываецца.

Місія Радыё Свабода — несьці дэмакратычныя каштоўнасьці праз дакладныя, нецэнзураваныя навіны і адкрытыя дыскусіі. Першая неабходная ўмова дэмакратыі — гэта добра інфармаванае грамадзтва.

У праекце «Тлумачым з Гурневічам» мы заахвочваем нашу аўдыторыю ставіцца да інфармацыі крытычна, правяраць яе дакладнасьць і не прымаць на веру без належнага аналізу.

Як глядзець на YouTube

Новыя выпускі праекту выходзяць кожны тыдзень.

Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Радыё Свабода», каб не прапусьціць ніводнага відэа.