Цана ўнцыі золата прабіла рэкордную адзнаку

Золата

Цана на золата абнавіла гістарычны максымум, пераадолеўшы адзнаку ў 4000 даляраў за тройскую ўнцыю. Як паведаміла агенцтва Reuters, спотавая цана каштоўнага мэталу раніцай у сераду, 8 кастрычніка, вырасла на 1,22%, да $4032,46 за ўнцыю.

З пачатку года золата падаражэла на 53%, значна апярэдзіўшы іншыя клясы актываў. У 2024 годзе цэны вырасьлі на 27%, піша DW.

Цэны на золата павышаюцца шмат у чым з прычыны шатдаўна, які пачаўся 1 кастрычніка — прыпыненьня працы ўрада ЗША. Ён выкліканы тым, што Сэнат ня змог прыняць ні адно з прадстаўленых чальцамі Дэмакратычнай і Рэспубліканскай партый ЗША прапаноў па фэдэральным бюджэце на наступны год.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што будзе з Офісам Ціханоўскай і падтрымкай беларускага дэмакратычнага руху ў Літве? Тлумачаць літоўскія экспэрты