Каралеўская Швэдзкая акадэмія навук вырашыла прысудзіць Нобэлеўскую прэмію ў хіміі за 2025 год траім навукоўцам.
Сёлетнія ўладальнікі прэміі — Сусуму Кітагава, Рычард Робсан і Омар Ягі. Яны ўзнагароджаныя «за распрацоўку мэталаарганічных каркасаў».
Ляўрэаты распрацавалі новы тып малекулярнай архітэктуры. Створаныя імі канструкцыі — мэталаарганічныя каркасы — маюць вялікія паражніны, малекулы могуць пранікаць у іх і зь іх выходзіць.
Дасьледнікі выкарыстоўвалі іх для збору вады з паветра ў пустэльні, фільтрацыі вады, збору вуглякіслага газу і захоўваньня вадароду.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Нобэлеўскую прэмію ў фізыцы прысудзілі тром навукоўцам за дасьледаваньні квантаваньня энэргіі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Нобэлеўскую прэмію ў мэдыцыне прысудзілі за дасьледаваньні ў галіне імуналёгіі