Нобэлеўскую прэмію ў фізыцы прысудзілі тром навукоўцам за дасьледаваньні квантаваньня энэргіі

Джон Кларк, Мішэль Дэварэ і Джон Мартыніс

Іхныя экспэрымэнты на чыпе паказалі квантавую фізыку ў дзеяньні.

Нобэлеўскі камітэт прысудзіў прэмію 2025 году ў галіне фізыкі тром навукоўцам. Гэта Джон Кларк, Мішэль Дэварэ і Джон Мартыніс.

Прэмію прысудзілі «за адкрыцьцё макраскапічнага квантава-мэханічнага тунэляваньня і квантаваньня энэргіі ў электрычным ланцугу».

Адно з асноўных пытаньняў у фізыцы — максымальны памер сыстэмы, якая можа дэманстраваць квантава-мэханічныя эфэкты. Сёлетнія ляўрэаты Нобэлеўскай прэміі правялі экспэрымэнты з электрычным ланцугом, у якіх яны прадэманстравалі як квантава-мэханічнае тунэляваньне, так і квантаваныя ўзроўні энэргіі ў сыстэме, дастаткова вялікай, каб яе можна было трымаць у руцэ.

Сёлетняя Нобэлеўская прэмія ў фізыцы дадзена за адкрыцьцё магчымасьцяў распрацоўкі наступнага пакаленьня квантавых тэхналёгіяў, у тым ліку квантавай крыптаграфіі, квантавых кампутараў і квантавых сэнсараў.

Усе навукоўцы працуюць у Каліфарнійскім унівэрсытэце.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Нобэлеўскую прэмію ў мэдыцыне прысудзілі за дасьледаваньні ў галіне імуналёгіі