Трагедыя здарылася з 21-гадовай дзяўчынай.
Паводле зьвестак Дзяржаўнага камітэту судовых экспэртызаў, 21-гадовая жыхарка Маладэчна «ў хатніх умовах зрабіла татуяваньне ў абшары левага перадплечча».
Аднак празь некалькі дзён пасьля працэдуры «ў яе паднялася высокая тэмпэратура, а таксама ўзьніклі пачырваненьне і ацёк у абшары тату».
Судова-мэдычная экспэртыза высьветліла, што сьмерць дзяўчыны наступіла ў выніку пашыранага запаленчага працэсу ў арганізьме, гэта значыць сэпсісу. Гэта працэс «прывёў да паліорганнай функцыянальнай няздатнасьці», — гаворыцца ў паведамленьні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ГУБАЗіК прымусіў беларуса зьвесьці татуіроўку з цытатай Янкі Купалы