Міністэрства абароны пачало штогадовыя заняткі, яны будуць доўжыцца да 10 кастрычніка.
Вайсковае ведамства пачало вучэньні ў мабілізацыйнай гатоўнасьці. Яны пройдуць 7-10 кастрычніка. Кіраваць манэўрамі будуць старшыні аблвыканкамаў.
«Мэта заняткаў — удасканаленьне зладжанасьці дзеяньняў работнікаў мясцовых органаў кіраваньня і арганізацый у ходзе фармаваньня тэрытарыяльных войскаў і аддзелаў народнага апалчэньня», — растлумачылі ў міністэрстве.
Ва ўсіх раёнах пройдуць тэарэтычныя і практычныя мерапрыемствы. Ведамства надасьць увагу падрыхтоўцы службовых асоб выканкамаў, вайсковых камісарыятаў, арганізацый, а таксама вайсковаабавязаных у пытаньнях фармаваньня тэрытарыяльных войскаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Літва пачала вайсковыя манэўры Geležinis Vilkas 2025-II каля мяжы зь Беларусьсю