Афіцыйна дапамога дзяржаўным тэатрам і бібліятэкам выдаецца паводле «нарматыву забесьпячэньня бягучай дзейнасьці». Сярод 28 тэатраў па яе аб’ёме лідэрства захаваў Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр опэры і балету. Нарматыў для яго вырас на 6,57 рубля і зараз будзе 55,42 рубля на аднаго гледача, піша газэта «Белорусы и рынок».
У тройку таксама ўвайшлі Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатар з паказьнікам 50 рублёў (было 29 рублёў) і Маладзёжны тэатар эстрады — 43,5 рубля (24,16 рубля).
У першай дзсятцы знаходзіцца Нацыянальны акадэмічны тэатар імя Янкі Купалы, для якога ўстаноўлены нарматыў у памеры 34,38 рубля.
Найменшае забесьпячэньне чакае «Беларускі тэатар „Лялька“» (12,2 рубля на гледача), Менскі абласны тэатар лялек «Батлейка» (12 рублёў) і Магілёўскі абласны тэатар лялек (таксама 12 рублёў).
Урад таксама ўвёў нарматыў бюджэтных расходаў на паслугі бібліятэк. У разьліку на аднаго карыстальніка ён складае зараз 78,76 рубля (69,9 рубля) на год.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У тэатры беларускай драматургіі будуць ставіць спэктаклі па-расейску і па творах расейскіх прапагандыстаў