У Нэпале залевы прывялі да гібелі амаль паўсотні чалавек

Паводкі ў Нэпале

Непагадзь у Гімалаях спрычыняецца да трагедый.

Праз магутныя дажджы ў Нэпале, якія выклікалі апоўзьні і паводкі, загінулі як мінімум 47 чалавек, піша агенцтва Reuters. Пазьней стала вядома, што колькасьць ахвяраў дасягнула ўжо 64 чалавек.

Ва ўсходнім горным раёне Ілам некалькі вёсак былі змытыя апоўзьнямі, на паўднёвым усходзе краіны ўзровень вады ў рацэ Косі перавысіў небясьпечную рысу. У сталіцы Катманду некалькі рэкаў затапілі дарогі і мноства дамоў.

Паводле сыноптыкаў, дажджы ў Гімалаях, верагодна, будуць ісьці да 6 кастрычніка. Улады ў сваю чаргу заявілі, што прымаюць захады, каб дапамагчы пацярпелым ад стыхійнага бедзтва.

Штогод сотні людзей гінуць у выніку апоўзьняў і паводак, якія здараюцца ў горных раёнах Нэпалу ў сэзон мусонаў. Летась празь непагадзь у пачатку кастрычніка загінулі 224 чалавекі, яшчэ 158 атрымалі раненьні.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Нэпале адмянілі блякаваньне сацсетак пасьля пратэстаў. Прэм’ер падаў у адстаўку, дэманстранты падпалілі парлямэнт