У Празе зьнікла беларуска

Прага. Ілюстрацыйнае фота

У Чэхіі шукаюць 48-гадовую ўраджэнку Беларусі, грамадзянку Францыі Іну Мацыенку.

Апошні раз яе бачылі на аўтавакзале «Флорэнц» у Празе, дзе яна спрабавала купіць квіток да Варшавы, аднак ёй адмовілі ў продажы. Па словах яе знаёмых, якія публікаюць абвесткі ў сацсетках пра яе зьнікненьне, з прычыны стану здароўя яна магла выглядаць як нецьвярозая.

Паведамляецца, што Іна Мацыенка зьвязалася з маці і паведаміла, што яе абрабавалі. Пасьля сувязь зь ёй зьнікла.