Палітыку, паводле інфармацыі яго прэс-службы, паведамілі, што мясцовае сельскагаспадарчае прадпрыемства прыцягвае ў тым ліку замежнікаў.
Лукашэнка нагадаў, што «адказнасьць у пытаньні прыцягненьня працоўных мігрантаў з-за мяжы ляжыць на кіраўніках прадпрыемстваў і арганізацый». Кіраўнікі гаспадарак самі мусяць вырашаць, «каго і колькі неабходна прыцягнуць».
Пры гэтым, паводле слоў Лукашэнкі, лепш, каб «прыяжджалі адразу сем’ямі», паколькі «тады і стаўленьне да працы, адказнасьць зусім іншыя».
«Да іх (працоўных мігрантаў. — „Позірк“.) трэба ставіцца, як да сваіх людзей. І дзетак навучаць, і лячыць людзей трэба...; Таму трэба арыентавацца, асабліва на нашыя [постсавецкія] рэспублікі. Гэта ж нашы людзі», — сказаў ён.
У жніўні 2025 года ў беларускай эканоміцы было занята 4 млн 156,2 тыс. чалавек — на 8,2 тыс. больш, чым у ліпені (4 млн 148 тыс.; +0,2%), паказаў праведзены «Позіркам» аналіз апошніх адпаведных даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
Пры гэтым, паводле даных Дзяржаўнай службы занятасьці, на 4 кастрычніка на рынку працы Беларусі налічваецца 175.675 вакансій.
За апошнія пяць гадоў на беларускім рынку працы колькасьць свабодных месцаў павялічылася ў 1,93 раза (з 83.571 у 2019-м да 161.281 у 2024-м), паказаў праведзены «Позіркам» аналіз даных Белстата.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Працоўныя мігранты будуць здаваць тэст на веданьне адной зь дзяржаўных моваў Беларусі на свой выбар11 красавіка 2025 года Лукашэнка па выніках сустрэчы ў Менску з кіраўніком урада Пакістана Шахбазам Шарыфам заявіў, што краіны дамовіліся выпрацаваць мэханізм прыезду ў Беларусь пакістанскіх працоўных мігрантаў. Паводле яго слоў, Беларусь гатовая прыняць 100–150 тыс. спэцыялістаў.
Камэнтуючы на наступны дзень гэтую дамоўленасць, ён паведаміў, што Беларусь зацікаўленая «перш за ўсё ў прыцягненьні спэцыялістаў, а не проста моладзі». «І лепш — сем’ямі. Калі сям’я прыехала, яны працаваць будуць», — сказаў ён.
Праз два тыдні, 25 жніўня, Лукашэнка заявіў, што мігранты з розных краінаў павінны быць разасяроджаныя па тэрыторыі Беларусі, і паўтарыў, што акцэнт будзе рабіцца на тым, каб запрашаць цэлыя сем’і. «З тысячы чалавек будуць у нас, напрыклад, 60 або 100 чалавек замежнікаў. Гэта нармальная практыка. А наогул у нас працоўных рэсурсаў увогуле дастаткова. А дзе не хапае, мы навучым кожнага чалавека і возьмем яго жыць», — адзначыў ён у кантэксьце пэрспэктывы прыезду пакістанскіх мігрантаў.
Гэтыя пляны выклікалі неадназначную рэакцыю ў грамадзтве, якая, у сваю чаргу, выклікала нэгатыўную рэакцыю беларускіх уладаў.
- Паводле даных Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы, ад 200 да 500 тыс. чалавек пакінула Беларусь пасьля падзей жніўня 2020 года. Упраўленьне вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека называла меншую лічбу — 100 тыс. У лютаўскім дакладзе Групы незалежных экспэртаў ААН па становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі гаварылася, што з краіны за гэты час магло з’ехаць да 600 тыс. грамадзян.