Аднак няма ні Вітаўта, ні Каліноўскага, ні Касьцюшкі, ні Алексіевіч, ні Быкава. Якое значэньне мае стварэньне гэтага Пантэону?
Свой адказ у «ПіКу Свабоды» даў гісторык і грамадзкі дзяяч Цімох Акудовіч.
Цімох Акудовіч
— Гэта відавочна палітычнае рашэньне — зрабіць гэты пантэон герояў максымальна ўсходне-вэктарным, адрэзаўшы заходні вэктар разьвіцьця Беларусі і відавочна прыбраўшы ўсіх сучасных апазыцыйных герояў, людзей, якія пасьпелі пры жыцьці выказацца супраць сучаснай улады. Пры гэтым я б адзначыў, што тут напэўна ёсьць крок наперад.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пантэон без Каліноўскага: гісторыя як інструмэнт уладыРаней прарасейскія сілы спрабавалі ствараць беларускі пантэон, у які ўваходзілі спрэс постаці кшталту Суворава, Аляксандра II і Мураўёва. Мне падаецца, тут атрымалася першая спроба паспрабаваць стварыць хаця і ўсходні, але чыста беларускі пантэон. Таму гэта цікавая спроба, але яна відавочна аднабаковая і відавочна вельмі моцна палітызаваная.
У цяперашнім пантэоне ёсьць рэлігійныя дзеячы, хаця да іх якраз найбольш пытаньняў, бо няма каталіцкіх, ёсьць толькі праваслаўныя і досыць эксцэнтрычныя, там Каніскі і Сямашка. Мне падаецца, у савецкія часы столькі асобаў у прынцыпе цяжка было б нашкрэбсьці, бо там ён у прынцыпе не быў разьвіты. Усё-такі нават цяперашні Пантэон — гэта вынік нейкай працы, асэнсаваньня беларускага грамадзтва. Проста што яшчэ раз паўтаруся, у гэтым асэнсаваньні адкінулі добрую палову, якую напрацавала грамадзтва за апошнія 30 гадоў, і пакінулі толькі вось гэтую нэўтральную ўсходнюю, што, канешне, мінус.
А чаму ўлады менавіта зараз узяліся за стварэньне гэтага Пантэону? Такога, які ён ёсьць — усходневэктаранага, як сказаў, Цімох, але беларускага. На гэтае пытаньне ў «ПіКу Свабоды» адказаў палітычны аналітык Арцём Шрайбман.
Арцём Шрайбман
— Ну, па-першае, калі базава адказваць на гэтае пытаньне — таму што ў нас усё ж такі беларуская дыктатура. То бок, я разумею, што ёсьць розныя варыянты беларускай дыктатуры. Яна магла б быць у вобразе Зянона Станіслававіча ў альтэрнатыўнай рэальнасьці, але і нашая рэальная дыктатура — гэта не расейская акупацыйная адміністрацыя.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «ПіК Свабоды». Навошта ЗША вызваленыя палітвязьні? — вынікі тыдня з палітычным аналітыкам Арцёмам ШрайбманамІ таму, як для любой дыктатуры пэўнай краіны, важна мець Пантэон герояў, якія не замахваюцца на канцэпт гэтай дыктатуры, але і гэтай дзяржавы. І таму мець сярод герояў людзей, якія актыўна душылі імкненьне беларускага народа да сувэрэнітэту, было б недарэчна нават для гэтага пра расійскага рэжыму. Таму, за выключэньнем некалькіх адыёзных прапагандыстаў, у адкрытае антыбеларускае чарнасоценьства ўлада ўсё ж не ішла. Імёнамі некаторых дзеячаў, якія мэтанакіравана душылі ўсё беларускае, у Беларусі названыя вуліцы, але ў пантэон, у «шорт-ліст герояў», так бы мовіць, падобных пэрсанажаў не ўнесьлі. Стварэньне Пантэону — этап, працяг чарговай спробы стварэньня дзяржаўнай ідэалёгіі. Папярэднімі этапамі была кампанія за прызнаньне генацыду беларускага народа ў Другой сусьветнай вайне і абвяшчэньне 17 верасьня новым сьвятам — днём народнага адзінства.
Нацыянальны, дзяржаўны наратыў мае патрэбу ў гістарычным наратыве. І ў 2022 годзе ўлада прыйшла да высновы, што калі яна не будзе будаваць гэты свой гістарычны наратыў, яго пабудуе ў Беларусі Расія. Утварыўся вакуўм, які вызваліўся ў выніку «зачысткі»Каліноўскага, Касьцюшкі і іншых нацыянальных герояў, якія блізкія нашай частцы грамадзтва. Калі не запоўніць гэты вакуўм сваім, ён будзе запоўнены расейскім фашызмам. І таму зьявілася другое дыханьне ў ідэі ўласнага ідэалягічнага адасабленьня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Я не вучыла дзяцей хадзіць шыхтом». Размова з настаўніцай Тацянай Крапіневіч, якая зьехала з краіны праз даносы БондаравайЯно не можа быць антырасейскім па зразумелых прычынах, яно не можа быць пранацыянальна-беларускім, яно не можа ўтрымліваць сымпатыі да Польшчы, таму што Польшча для цяперашняй улады — гэта вораг. Яно не можа быць антысавецкім ні ў якім разе, бо гэта важны слуп легітымнасьці і ідэалёгіі гэтага рэжыму. Але пры гэтым заяўка на некаторае ўсё ж адасабленьне.
Мы бачым працу ў гэтым напрамку ня толькі ў гістарычнай сфэры. Улады прынялі ў пачатку году дырэктыву аб актывізацыі ідэалягічнай працы, аб тым, што і ў прыватных кампаніях павінны зьявяцца ідэолягі. Была моцна інтэнсыфікаваная ідэалягічная работа ў школах, стварылі цэлую сетку патрыятычных лягераў для дзяцей. То бок, гэтая праца ідзе па ўсіх франтах.
Актывізацыя працы ў гістарычнай сфэры, як мне падаецца, гэта частка большага трэнду, у які можа быць упісаны культ асобы Лукашэнкі. І гэта заяўка на тое, што ў беларускай дзяржавы ёсьць сваё чучхэ.