Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі дапоўніла яшчэ 31 прозьвішчам «Пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненьне да экстрэмісцкай дзейнасьці».
Як паведаміў праваабарончы цэнтар «Вясна», цяпер у ім 5848 чалавек.
У сьпіс, у прыватнасьці, уключылі грамадзяніна Расеі Максіма Гелясіна, а таксама шэсьць чалавек, якіх асудзілі паводле «народнага» арт. 342 КК, але вызвалілі ад адказнасьці «ў сувязі з выхадам тэрміну прыцягненьня».
«Экстрэмісткай» таксама прызналі 16-гадовую Паліну Жаковіч — яе асудзілі паводле «народнага» арт. 342 КК у судзе Першамайскага раёну Менску. раваабаронцыя ня ведаюць адрабязнасьці справы, але, паводле іх, на момант пратэстаў 2020 году Паліне было 11 гадоў. Яе «вызвалілі ад адказнасьці на падставе арт.86 КК», але дадалі ў «сьпіс экстрэмістаў».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Я быў зьдзіўлены, але мяне адпусьцілі!» Як улады «спыняюць» перасьлед за ўдзел у пратэстах 2020 году