Перад выходнымі на мяжы Беларусі з Польшчай пабольшала грузавікоў

Беларускі памежны знак на мяжы з Латвіяй. Ілюстрацыйнае фота

На ўезд у краіны Эўразьвязу чакаюць 4 025 грузавікоў, 550 легкавых аўтамабіляў і тры аўтобусы.

Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі паведаміў, што на 14-ю гадзіну 3 кастрычніка ў чарзе на ўезд у краіны Эўразьвязу стаяць 4 578 транспартных сродкаў, уключна з легкавымі аўтамабілямі.

Легкавых аўтамабіляў перад пунктам пропуску ў Латвіі няма. Перад пунктам пропуску Каменны Лог на ўезд у Літву чакаюць 30 аўтамабіляў. 520 легкавікоў і тры аўтобусы чакаюць уезду ў Польшчу на пункце пропуску «Берасьце».

У чэргах на выезд зь Беларусі ў Эўразьвяз стаіць 4 025 грузавікоў, 2 кастрычніка а 12:00 выезду чакалі 2380 грузавікоў. Як і ў мінулыя некалькі дзён, найбольш загружаны польскі кірунак: у Казловічах выезду чакаюць 2 120 грузавікоў.

Перад пунктам пропуску Грыгораўшчына ў кірунку Латвіі — 715 (2 кастрычніка было 680), у кірунку Літвы перад Каменным Логам — 610 (учора 630), перад Беняконямі — 580 (учора было 560).

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Чаму за квіткі на 180 кілямэтраў дарогі трэба плаціць 80 эўра?». Як беларусы цяпер езьдзяць празь мяжу з Эўразьвязам