«Сьвяты Прастол пільна сочыць за сытуацыяй царквы ў Беларусі і выказвае сваю духоўную блізкасьць вернікам і сьвятарам. На цяперашні момант у нас няма дадатковых камэнтароў», — паведамілі ў Ватыкане на афіцыйны запыт выданьня DW.
Такі адказ журналісты атрымалі на свае пытаньні аб тым, ці вядома кіраўніцтву царквы аб правакацыях і катаваньнях, празь якія праходзяць ксяндзы, і ці вядзе Ватыкан перамовы зь Менскам аб іх вызваленьні.
Згодна зь інфармацыяй міжканфэсійнай групы «Хрысьціянская візія», з 2020 году больш за 90 беларускіх сьвятароў розных хрысьціянскіх канфэсій пацярпелі ад рэпрэсій, у тым ліку 35 — каталікі. Дагэтуль афіцыйна каталіцкая царква ні ў Беларусі, ні ў Польшчы, ні ў Ватыкане не камэнтавалі палітычны перасьлед сваіх сьвятароў.
Выданьне таксама паведаміла, што 26 кастрычніка зь візытам у Беларусь прыбудзе Клаўдыё Гуджэроці, які раней прадстаўляў Ватыкан у Беларусі, а цяпер ачольвае ўпраўленьне ў справах Усходніх Цэркваў у Ватыкане.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Аднаго «ніхто ня гнобіць», у другога — «нізкі статус». Як сядзяць у калёніі засуджаныя ксяндзы1 кастрычніка стала вядома, што дыплямату Ватыкану не дазволілі наведаць зьняволеных сьвятароў, якіх трымаюць у калёніі ў Бабруйску.
Апостальскі нунцый у Беларусі Іньяцыё Чэфалья і біскуп Віцебскі Алег Буткевіч спрабавалі наведаць зьняволенага ў калёніі сьвятара айца Анджэя Юхневіча, які да выраку служыў у Віцебскай дыяцэзіі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу: дыплямату Ватыкану не дазволілі наведаць сьвятароў у калёніі, асудзілі фатографа зь Менску