Пры гэтым ён падкрэсьліў, што працэс мілітарызацыі набірае абароты.
«Нямеччына, напрыклад, гаворыць аб тым, што нямецкая армія павінна быць зноў самай магутнай у Эўропе. Ну добра, мы ўважліва гэта слухаем, глядзім, што маецца на ўвазе. Думаю, ні ў каго няма сумненьняў, што ў адказ
меры Расеі не прымусяць доўга чакаць», — сказаў Пуцін, падкрэсьліўшы, што адказ на пагрозу «будзе вельмі пераканаўчым».
«Менавіта адказ. Мы самі ніколі не ініцыявалі ваеннае супрацьстаяньне», — дадаў прэзыдэнт Расеі, войска якой ужо чацьвёрты год працягвае вайну супраць Украіны.
Расейскі прэзыдэнт таксама выступіў са сьцьвярджэньнем, што ў працягу вайны ва Украіне вінаватыя менавіта краіны Эўропы.
«Пакуль, на жаль, спыніць баявыя дзеяньні не ўдалося. Але адказнасьць за гэта ляжыць не на большасьці, а на меншасьці, перш за ўсё — на Эўропе, якая пастаянна эскалюе канфлікт», — падкрэсьліў Пуцін.
«Кіроўныя эліты аб’яднанай Эўропы працягваюць нагнятаць гістэрыю. Аказваецца, вайна з рускімі ці ледзь не на парозе, паўтараючы гэтую лухту, мантру штораз», — сказаў Пуцін на паседжаньні Валдайскага клюба ў Сочы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зяленскі: Орбан блякуе ўступленьне Ўкраіны ў Эўразьвяз праз уласныя выбары