Як стала вядома «Бюро», юрыдычная асоба найбуйнейшага сэрвісу па продажы білетаў «Квіткі.бай» — «Квіткі Бел» — знаходзіцца ў працэсе ліквідацыі. Рашэньне ўласьнікаў аб ліквідацыі датуецца 17 верасьня.
Напрыканцы жніўня «Наша Ніва» паведаміла са спасылкай на свае крыніцы, што кіраўніцтва кампаніі было затрыманае — старонкі «Квіткі.бай» у сацсетках былі выдаленыя, а мабільныя тэлефоны супрацоўнікаў недаступныя.
Праца сайта пасьля «тэхнічнага збою» ўсё ж была адноўленая, аднак зьявілася паведамленьне, што"Квіткі.бай" часова не рэалізуе білеты, а па ўсіх пытаньнях пакупнікоў накіравалі да арганізатараў мерапрыемстваў.
Мяркуецца, што затрыманьне супрацоўнікаў сэрвісу можа быць зьвязанае з чатам «ОргBY», які прызналі экстрэмісцкім фарміраваньнем. Паводле вэрсіі КДБ, да гэтага чату меў дачыненьне дырэктар «Квіткі.бай» Аляксандр Касінскі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У больш як 6 разоў вырастуць пастаўкі беларускага бэнзіну ў Расею