Лукашэнка правёў закрытыя нарады аб дзейнасьці ВПК і нафтаперапрацоўкі, а таксама аб супрацы з Афрыкай

Мазырскі НПЗ. Ілюстрацыйнае фота

Аляксандар Лукашэнка правёў закрытыя нарады, на якіх абмяркоўваліся вайскова-прамысловы комплекс, нафтаперапрацоўка і супраца з краінамі Афрыкі.

Як паведаміла дзяржаўнае агенцтва БелТА, абмяркоўвалі рэалізацыю беларускім ВПК супольных з замежнымі партнэрамі праектаў, паляпшэньне эфэктыўнасьці і павелічэньне аб’ёмаў перапрацоўкі нафты, а таксама пастаўкі беларускай прадукцыі ў краіны Афрыкі і стварэньні там зборачных прадпрыемстваў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусь аднавіла пастаўкі нафтапрадуктаў у Расею пасьля сэрыі ўкраінскіх удараў па расейскіх НПЗ

Раней стала вядома, што Беларусь аднавіла пастаўкі нафтапрадуктаў у Расею пасьля сэрыі ўкраінскіх удараў па расейскіх НПЗ. У выніку вываду з ладу вытворчых магчымасьцяў у шэрагу расейскіх рэгіёнаў, а таксама на захопленых Расеяй украінскіх тэрыторыях назіраецца дэфіцыт паліва. У выніку Расея да канца году прадоўжыла забарону на экспарт бэнзіну і дызпаліва і пачала актыўна набываць нафтапрадукты ў Беларусі, Кітая і іншых краінах.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менск прыехаў камандуючы ВПС Эфіёпіі, які вучыўся ў Баранавічах. Яго прымалі на ўзроўні віцэ-прэм’ера