Ціханоўская паразмаўляла зь Зяленскім на саміце Эўрапейскай палітычнай супольнасьці ў Капэнгагене

Уладзімір Зяленскі, Сьвятлана Ціханоўская, Мая Санду на саміце ў Тыране ў траўні 2025 году. Ілюстрацыйнае фота

Сьвятлана Ціханоўская пагаварыла прэзыдэнтам Украіны Ўладзімірам Зяленскім у Капэнгагене (Данія), дзе праходзіць саміт Эўрапейскай палітычнай супольнасьці.

«Радая пабачыць прэзыдэнта Зяленскага. Мы падтрымліваем Украіну і яе барацьбу за свабоду і незалежнасьць. Бо ад Украіны залежыць і лёс Беларусі. Дзякуй прэзыдэнту Зяленскаму за мужнасьць і дамову працягваць камунікацыю», — адзначаецца ў Telegram-канале Сьвятланы Ціханоўскай.

Апроч Зяленскага, адбыліся яе кантакты з шэрагам іншых эўрапейскіх лідэраў. «Саміт — гэта важная пляцоўка, дзе краіны абмяркоўваюць бясьпеку і будучыню Эўропы. Тут мы нагадваем партнэрам, што наш народ змагаецца за свабоду і заслугоўвае месца ў эўрапейскай сям’і», — адзначаецца ў паведамленьні.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская: Магчыма, мы прайгралі бітву рэжыму, але не прайгралі вайну супраць яго