Да ўдзелу прымаюцца дакумэнтальныя і мастацкія творы на беларускай і расейскай мовах — апублікаваныя, часткова апублікаваныя ці неапублікаваныя.
- Разглядаюцца працы, створаныя з кастрычніка 2024 да верасьня 2025 году.
- Колькасьць кніг аднаго аўтара не абмяжоўваецца.
- Няма абмежаваньняў узросту, грамадзянства, месца жыхарства аўтара (аўтараў) і месца публікацыі твораў.
- Факты намінацыі, перамогі, імёны і прозьвішчы аўтараў могуць не раскрывацца публічна. Тады прозьвішчы будуць абвешчаныя толькі пасьля таго, як гэта стане бясьпечна для аўтараў.
- Падаць заяўку за сваіх блізкіх, якія знаходзяцца ў зьняволеньні, могуць і блізкія сваякі аўтара ці іншыя ўпаўнаважаныя асобы. Але твор можа ўдзельнічаць у конкурсе толькі са згоды аўтара (усяго аўтарскага калектыву ці яго асобных чальцоў).
Каб падаць заяўку, трэба запоўніць google-форму і далучыць да яе творы.
Тэрмін падачы заявак — да 15 кастрычніка 2025 году (23:59 беларускага часу).
Заснавальнікі прэміі, Беларускі ПЭН і «Радыё Свабода», абвесьцяць вынікі прэміі 15 лістапада, у Дзень заняволенага пісьменьніка.
Прэмія імя Францішка Аляхновіча будзе ўручацца, пакуль сытуацыя ў краіне будзе даваць для гэтага падставы, але арганізатары спадзяюцца, што неўзабаве прэмія страціць актуальнасьць. Першую прэмію атрымаў Ігар Аліневіч за кнігу «Еду в Магадан».
Прэмія праводзіцца пры падтрымцы яе сузаснавальніка і інфармацыйнага партнэра «Радыё Свабода». Даведацца больш аб прэміі імя Францішка Аляхновіча і яе ляўрэатах можна на сайце Беларускага ПЭНу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларускі ПЭН і Радыё Свабода назвалі пераможцаў і ляўрэатаў прэміі імя Аляхновіча за турэмную літаратуру