Як вынікае з апублікаванага на Нацыянальным праўным інтэрнэт-партале Беларусі дакумэнту, дамову падпісалі 16 верасьня.
У дамове вызначаныя наступныя кірункі супрацы:
- барацьба з злачыннасьцю, у тым ліку ў яе арганізаваных формах, з тэрарызмам, карупцыяй, незаконным абарачэньнем зброі, наркатычных рэчываў і іх прэкурсораў,
- злачынствы ў сфэры эканомікі, кібэрзлачынствы і іншыя віды злачынстваў, якія нясуць пагрозу грамадзтву,
- рыхтаваньне і павышэньне кваліфікацыі кадраў для органаў папярэдняга сьледзтва,
- навукова-дасьледчая дзейнасьць у пытаньнях, у якіх зацікаўленыя абодва бакі.
У дамове асобна сказана, што яна не закранае пытаньня выдачы асобаў, якія ўчынілі злачынствы, і наданьня праўнай дапамогі ў крымінальных справах.
За апошнія гады Кітай стаў стратэгічным партнэрам Беларусі, а ў некаторых спрэчных міжнародных пытаньнях — і пасярэднікам. Так, у прыватнасьці, пасьля таго як Польшча закрыла сваю мяжу, кітайскія дэлегацыі наведалі Варшаву і Менск. Неўзабаве пасьля гэтага мяжу зноў адкрылі. У Беларусі Кітай ажыцьцяўляе шэраг важных праектаў, у тым ліку індустрыяльны парк і ініцыятывы ў межах «Аднаго поясу, аднаго шляху». Апошні праект якраз апынуўся пад пагрозай праз закрыцьцё мяжы з Польшчай.
Апроч таго, Кітай цяпер дае Беларусі крэдыты для ажыцьцяўленьня праектаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На каго Кітай ціснуў у крызісе вакол беларуска-польскай мяжы? Адказваюць экспэрты