Ужо сёньня: быў зацьверджаны першы Статут ВКЛ

Старонка Статуту Вялікага Княства Літоўскага 1529 году

Падзеі 29 верасьня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

29 верасьня 1529 году зацьверджаны першы Статут Вялікага Княства Літоўскага, першы збор законаў фэадальнага права, помнік старабеларускай юрыдычнай думкі і пісьменнасьці. У арыгінале меў назву «Права писаные даны панству Великому Князьству Литовскому, Рускому, Жомойтскому и иных через наяснейшого пана Жикгимонта з божее милости короля полского, великого князя литовского, руского, пруского, жомойтского, мазовецкого и иных».

Статут быў падрыхтованы на аснове кадыфікацыі і сыстэматызацыі нормаў мясцовага звычаёвага права, пастановаў судовых і дзяржаўных установаў, Судзебніка 1468 году і прывілеяў.

Дзень у гісторыі

1772 — першы падзел Рэчы Паспалітай зацьверджаны Соймам.

1872 — адкрылася Полацкая настаўніцкая сэмінарыя.

1938 — падпісаная Мюнхэнская дамова. Італія, Вялікая Брытанія і Францыя пагадзіліся, каб Нямеччына анэксавала Судэцкі край Чэхаславаччыны.

1939 — зьнішчаны абраз Будслаўскай Маці Божай (адрэстаўраваны ў 1991 годзе).

Абраз Будслаўскай Маці Божай

1941 — адбыўся масавы расстрэл нацыстамі цывільных жыхароў ва ўрочышчы Бабін Яр (цяпер у межах Кіева).

У гэты дзень нарадзіліся

106 да н. э. — Гнэй Пампэй Вялікі, рымскі вайскавод, консул рэспублікі некалькіх кадэнцыяў.

1547 Мігель Сэрвантэс, гішпанскі пісьменьнік.

1823 Уладзіслаў Сыракомля, беларускі і польскі паэт, краязнаўца, удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху 1860-х, палітвязень.

Уладзіслаў Сыракомля

1866 Міхайла Грушэўскі, украінскі гісторык, старшыня Цэнтральнай Рады УНР.

1880Сяргей Сахараў, беларускі фальклярыст, этнограф, пэдагог.

1891Аркадзь Смоліч, беларускі навуковец, палітычны і грамадзкі дзяяч, міністар сельскай гаспадаркі ўраду БНР.

Аркадзь Смоліч, 1918 год

1901 — Энрыка Фэрмі, выбітны італьянскі фізык, адзін з заснавальнікаў квантавай фізыкі.

1904Леў Голуб, беларускі кінарэжысэр, сцэнарыст, народны артыст Беларускай ССР.

1912Мікелянджэлё Антаніёні, італьянскі кінарэжысэр.

1923Арсень Лабовіч, беларускі тэатразнавец, крытык.

1943Лех Валэнса, заснавальнік польскага прафсаюзу «Салідарнасьць», пазьней прэзыдэнт Польшчы, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру.

1946Іван Гайшун, матэматык, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

1958Адам Глобус, пісьменьнік і мастак.

1959Вітаўт Мартыненка, музычны крытык і журналіст, удзельнік беларускага нацыянальнага руху 1980-х гадоў.