4,5 года за блог. Гутарка з былым зьняволеным Віталём Бандаруком

Віталь Бандарук

Гісторыя былога палітвязьня Віталя Бандарука, які правёў у турмах Беларусі 4,5 года за тое, што вёў блог і апавядаў у відэа аб праблемах сваёй вёскі.

Яму заставалася менш за тры месяцы да канца тэрміну, але яго вывезьлі з краіны 11 верасьня 2025 году. Ён апавядае пра нялюдзкія ўмовы, празь якія прайшоў. Шклоўская калёнія, дзе загінуў Вітольд Ашурак, ШЫЗА, дзе ўзімку падлога была настолькі халодная, што да яе прымярзалі ногі, і дзе кожны дзень быў катаваньнем. Голад, пастаянныя пакараньні за «не павітаўся» ці «павітаўся ня так», зьнявагі, зьдзекі й вымагальніцтва турэмнікаў.