Мастачку завочна асудзілі на тры гады калёніі
Гомельскую мастачку Віялету Майшук завочна асудзілі на тры гады калёніі, піша праваабарончы цэнтар «Вясна».
Віялету судзілі па артыкулах аб стварэньні «экстрэмісцкага фармаваньня» і абразе Лукашэнкі (артыкулы 361-1 і 368 КК). Як піша «Вясна», у віну ёй паставілі адміністраваньне тэлеграм-чата «Петрыкаў 97%», які ўлады пазьней прызналі «экстрэмісцкім фармаваньнем».
Віялета Майшук — мастачка з Гомля, яна ў 2020 годзе з-за палітычнага перасьледу пераехала ва Ўкраіну, барал ўдзел у праекце праект «Твой сусед» — сайт пра Беларусь для ўкраінцаў.
У ліпені 2022 года Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон, які ўвёў інстытут «спэцыяльнай вытворчасьці», які дазваляе праводзіць сьледзтва і суды без абвінавачанага.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 22 верасьня: затрымалі некалькіх чалавек, датычных да тэлеграм-чату «Орг BY»Сям’ю музыкаў зь Менска асудзілі за ўдзел у пратэстах
Аляксандра і Лілію Пажарыцкіх асудзілі ў 2025 годзе. Ім прысудзілі хатнюю хімію па ч. 1 арт. 342 КК — за ўдзел у пратэстах, піша «Наша ніва».
Ліліі Пажарыцкай 60 гадоў, у 1984 годзе яна скончыла Сярэднюю спэцыяльную школу пры беларускай кансэрваторыі, у 1989 — Ленінградзкую кансэрваторыю. Больш за 30 гадоў выкладае ў Рэспубліканскай гімназіі‑каледжы пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.
Яе мужу Аляксандру Пажарыцкаму 69 гадоў, ён шмат гастраляваў, свой першы аўтарскі канцэрт правёў у Беларускай дзяржаўнай філярмоніі ў 1996 годзе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 23 верасьня: Жанчыне, затрыманай на ганку анкадыспансэра ў Мазыры, не дазваляюць легчы на апэрацыю ў Менску