Паводле трох палітычных артыкулаў судзяць прадпрымальніка, які вырабляў драўляную тару

Менскі гарадзкі суд, ілюстрацыйнае фота

6 лютага ў Менскім гарадзкім судзе пачынаецца працэс над прадпрымальнікам Алегам Самародзкім.

Алега Самародзкага вінавацяць паводле трох «палітычных» артыкулаў Крымінальнага кодэксу:

  • ч. 3 арт. 361-3 («Удзел у экстрэмісцкім фармаваньні»),
  • ч. 3 арт. 361 («Заклікі да прычыненьня шкоды Беларусі»),
  • ч. 1 арт. 130 («Распальваньне варожасьці»).

Агулам Самародзкаму пагражае да 12 гадоў калёніі.

Як паведаміла «Наша ніва», Алегу Самародзкаму 61 год, ён нарадзіўся ў Расеі, у Разанскай вобласьці, даўно жыве ў Беларусі і мае беларускае грамадзянства. У яго трое дзяцей.

У 1985 годзе Алег Самародзкі скончыў менскі Інстытут замежных моваў па спэцыяльнасьці «перакладчык з ангельскай і францускай моваў», пазьней заняўся бізнэсам. Кіраваў фірмай «Уладкос», якая займалася вырошчваньнем гародніны, насеньня і расады, а таксама быў дырэктарам фірмы «БелБаскітЛід», якая мае вытворчасьць у пасёлку Іўе Горадзенскай вобласьці. Фірма вырабляе драўляную тару і іншыя прадметы з дрэва і саломы.

Акалічнасьці справы Самародзкага, як і тое, калі яго затрымалі, праваабаронцам невядомыя, ягонага імя няма ў сьпісе палітзьняволеных, які вядзе «Вясна».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 11 красавіка: затрымалі дырэктара агенцтва нерухомасьці і кіроўцу пагрузчыка; прадпрымальніка судзяць за абразу Лукашэнкі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 28 жніўня: У Зэльве судзяць прадпрымальніка за абразу Лукашэнкі