Аляксандар Лукашэнка павіншаваў украінскага прэзыдэнта Пятра Парашэнку зь Днём Незалежнасьці Ўкраіны.
Як паведамляе прэсавая служба Аляксандра Лукашэнкі, ён выказаў перакананьне, што пасьпяховая рэалізацыя сумесных праектаў адкрывае для Беларусі і Ўкраіны новыя магчымасьці і будзе спрыяць росту дабрабыту брацкіх народаў.
«Прыкметная актывізацыя беларуска-ўкраінскага супрацоўніцтва пацьвярджае ўзаемнае імкненьне нашых краінаў да захаваньня высокага ўзроўню ўзаемавыгаднага партнэрства. Даражу адносінамі даверу і адкрытасьці паміж намі, якія дазваляюць весьці эфэктыўны дыялёг», — гаворыцца ў віншаваньні ў адрас Пятра Парашэнкі.