16 верасьня ў Магілёве ўрачыста адкрыўся міжнародны фэстываль анімацыйных фільмаў «Анімаёўка-2013».
12 стужак на ім прэзэнтуе Беларуская нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм». Палова зь іх на беларускай мове.
Пачаўся фэстываль праграмай анімацыйных фільмаў «Музычная скарбонка Міхаіла Тумелі». Рэжысэр-аніматар Міхаіл Тумеля робіць свае фільмы на беларускай мове і падкрэсьлівае, што гэта ягоны асабісты выбар.
Адказваючы на пытаньне, чаму на беларускім тэлебачаньні амаль не паказваюць мультфільмаў на нацыянальнай мове беларусаў, спадар Тумеля адзначыў:
На беларускай мове даслаў віншаваньні з нагоды адкрыцьця «Анімаёўкі» міністар культуры Беларусі Барыс Сьвятлоў. Намесьнік старшыні аблвыканкаму Валерый Малашка вітаў адкрыцьцё фэстывалю па-расейску.
Наагул жа на ўрачыстасьці адкрыцьця фэстывалю расейская мова пераважала.
На адкрыцьцё фэстывалю ў кінатэатар «Радзіма» прыйшлі ня толькі дзеці, але і курсанты інстытуту Міністэрства ўнутраных спраў. Яны занялі ў залі цэлы рад. Пляцоўку перад кінатэатрам абгарадзілі турнікетамі. За імі сабраліся дзеці, якія здалёк назіралі, як у кінатэатар па чырвонай дарожцы ішлі госьці і ўдзельнікі фэстывалю.
На сёлетнім фэстывалі «Анімаёўка», які праходзіць 16-ты раз, прадстаўленыя 194 анімацыйныя стужкі з 27 краінаў сьвету. 71 фільм адабраны на фэстывальны конкурс. Адзначаецца, што сёлетні фэстываль рэкордны па колькасьці ўдзельнікаў.
Інтэрнацыянальнае журы конкурсу ўзначальвае расейскі мастак і аніматар Леанід Носараў.
Завершыцца фэстываль 18 верасьня. На ўрачыстым закрыцьці назавуць пераможцаў у шасьці намінацыях.
Назву фэстывалю прыдумаў Міхаіл Тумеля.
Пачаўся фэстываль праграмай анімацыйных фільмаў «Музычная скарбонка Міхаіла Тумелі». Рэжысэр-аніматар Міхаіл Тумеля робіць свае фільмы на беларускай мове і падкрэсьлівае, што гэта ягоны асабісты выбар.
Адказваючы на пытаньне, чаму на беларускім тэлебачаньні амаль не паказваюць мультфільмаў на нацыянальнай мове беларусаў, спадар Тумеля адзначыў:
Міхаіл Тумеля
«Гэта пытаньне да беларускага тэлебачаньня. Мы ж ня можам самі пускаць іх у эфір. Трэба, каб была цікавасьць усяго грамадзтва да гэтага. Мы іх робім. Я дакладна не падлічваў, колькі на сёлетняй «Анімаёўцы» пакажуць беларускамоўных фільмаў. Але ж «Аповесьць мінулых гадоў» дакладна будзе на беларускай мове. Мой фільм „Як служыў я ў пана“ і ўся „Музычная скарбонка“ — на беларускай мове. „Піліпку“, дзіцячы фільм, Тацяна Кубліцкая рабіла на беларускай мове. Палова фільмаў на беларускай мове дакладна».Вядоўцы на адкрыцьці «Анімаёўкі» — магілёўскі актор, ён жа Несьцерка, Васіль Галец з расейскай акторкай Аксанай Сташэнкай
Беларуская мова гучала на ўрачыстасьці адкрыцьця фэстывалю. На ёй гаварыў актор Магілёўскага драматычнага тэатру Васіль Галец. У вобразе беларускага казачнага героя Несьцеркі ён быў вядоўцам імпрэзы. Ягоная напарніца, расейская акторка Аксана Сташэнка, зьвярталася да грамады па-расейску.На беларускай мове даслаў віншаваньні з нагоды адкрыцьця «Анімаёўкі» міністар культуры Беларусі Барыс Сьвятлоў. Намесьнік старшыні аблвыканкаму Валерый Малашка вітаў адкрыцьцё фэстывалю па-расейску.
Наагул жа на ўрачыстасьці адкрыцьця фэстывалю расейская мова пераважала.
На адкрыцьцё фэстывалю ў кінатэатар «Радзіма» прыйшлі ня толькі дзеці, але і курсанты інстытуту Міністэрства ўнутраных спраў. Яны занялі ў залі цэлы рад. Пляцоўку перад кінатэатрам абгарадзілі турнікетамі. За імі сабраліся дзеці, якія здалёк назіралі, як у кінатэатар па чырвонай дарожцы ішлі госьці і ўдзельнікі фэстывалю.
Пляцоўка перад кінатэатрам «Радзіма»