7 чэрвеня ў Менску ладзіцца ўрачысты прыём у гонар 20-годзьдзя з дня стварэньня Партыі БНФ. Імпрэза ладзіцца ў офісе партыі. Якія падставы існуюць для гэтага юбілею?
Старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч патлумачыў карэспандэнту Свабоды, што адзначаць яго насамрэч варта.
«Найперш дзеля ўшанаваньня памяці ўсіх тых, хто быў у Партыі БНФ і сышоў з гэтага сьвету, дзеля даніны павагі тым, хто яе засноўваў і працаваў цягам гэтых 20-ці гадоў».
Карэспандэнт: «Ці варта выдзяляць гэтую дату, калі БНФ быў утвораны 25 гадоў таму?»
Спадар Янукевіч паведаміў, што на гэты юбілей не запрашалі прадстаўнікоў КХП БНФ.
«Мы гэтае сьвяткаваньне ладзім сваімі сіламі. Запрашаем тых, хто на сёньняшні момант гатовы падзяліць разам з намі гэтае сьвята. Калі яны будуць ладзіць такое сьвяткаваньне, то тут ня будзе ніякай канкурэнцыі і праблем. Калі нават тыя людзі, якія адышлі, перайшлі нават у іншыя партыі цягам мінулых гадоў, захочуць сьвяткаваць гэтую дату, яны маюць права гэта сьвяткаваць. І выдатна, калі яны будуць гэта сьвяткаваць».
Намесьнік старшыні КХП БНФ Юрась Беленькі заявіў карэспандэнту Свабоды, што «гэта проста пустая рэч, бо 20 гадоў таму не было падзеі, і як можна адзначаць тое, чаго не было?»:
Паводле спадара Беленькага, варта адзначаць утварэньне БНФ «Адраджэньне».
«Гэта тая палітычная сіла, якая рэальна ўтварылася і якая прывяла краіну да незалежнасьці. І прыйдзе час, калі беларускі народ адпаведным чынам уганаруе і даты ўтварэньня Фронту, і асобаў, якія былі ў ім».
Вінцук Вячорка, лідэр БНФ у 1999–2007 гадах, фармальнае стварэньне ў 1993 годзе Партыі БНФ у рамках руху Беларускага Народнага Фронту ацаніў так:
«Беларускі Народны Фронт ствараўся так, як ягоныя адпаведнікі ў іншых падсавецкіх краінах, як грамадзка-палітычны рух. У ім быў каштоўнасны складнік, вельмі шырокі, які прадугледжваў барацьбу за незалежнасьць, нацыянальнае адраджэньне. Вельмі вялікая роля надавалася адраджэньню нацыянальнай культуры, мовы, ідэнтычнасьці, безь якіх немагчымая будучыня краіны, свабода, дэмакратыя і пераадоленьне савецкага таталітарнага ладу.
Калі ж у 1993 годзе былі праведзеныя праз тагачасны Вярхоўны Савет папраўкі ў заканадаўства, якія не пакідалі нішы для грамадзка-палітычнага руху, мы пайшлі на чыста фармальны крок. Гэта не зьвязана ні зь якімі грамадзкімі ўзрушэньнямі, падзеямі, гэта было чыста канцылярскае рашэньне. Я ня бачу ніякіх падставаў адзначаць гэтую дату як нешта важнае, урачыстае. Рэальна ўрачыстыя даты — гэта стварэньне БНФ у 1988 годзе, яго першы зьезд у 1989-м, гэта паваротныя, эпахальныя падзеі, такія самыя эпахальныя, як тое галоўнае, чаго дамогся БНФ у гісторыі — 25 жніўня 1991 году, калі была дасягнутая рэальная незалежнасьць нашай краіны».
Вінцук Вячорка перакананы, што выдзяляць гісторыю Партыі БНФ з гісторыі БНФ «Адраджэньне» ў цэлым няма патрэбы: «Жыцьцё паказала, што ўвесь гэты падзел быў дастаткова штучным. Іншая справа, што гісторыя йшла хадою, на жаль, ня самай спрыяльнай для Беларусі, для беларушчыны. Калі ж дадаць да гэтага яшчэ і пэўныя хібы, якія ўсе мы разам у Фронце дапускалі, можа, нешта недабачвалі, ня ўлічвалі ў зьменлівай сытуацыі, то ўплыў фронту і ягоная шырыня як нацыянальнага дэмакратычнага руху звужаліся. Але гэта ўжо іншая гісторыя».
«Найперш дзеля ўшанаваньня памяці ўсіх тых, хто быў у Партыі БНФ і сышоў з гэтага сьвету, дзеля даніны павагі тым, хто яе засноўваў і працаваў цягам гэтых 20-ці гадоў».
Карэспандэнт: «Ці варта выдзяляць гэтую дату, калі БНФ быў утвораны 25 гадоў таму?»
Аляксей Янукевіч
Янукевіч: «Нельга забывацца на гэтую дату. Хоць, безумоўна, больш важнай датай будзе сьвяткаваньне 25-х угодкаў БНФ „Адраджэньне“, які быў заснаваны ўвосень 1988 году. І фактычна сёньняшняй імпрэзай мы распачынаем цэлы цыкль мерапрыемстваў, прысьвечаных менавіта 25-годзьдзю ўсяго БНФ. Але разам з тым мы лічым, што гэтая дата, 20 гадоў ад моманту рэгістрацыі Партыі БНФ, таксама важная. Бо палітычная дзейнасьць была і застаецца для БНФ адным з найважнейшых накірункаў дзейнасьці».Спадар Янукевіч паведаміў, што на гэты юбілей не запрашалі прадстаўнікоў КХП БНФ.
«Мы гэтае сьвяткаваньне ладзім сваімі сіламі. Запрашаем тых, хто на сёньняшні момант гатовы падзяліць разам з намі гэтае сьвята. Калі яны будуць ладзіць такое сьвяткаваньне, то тут ня будзе ніякай канкурэнцыі і праблем. Калі нават тыя людзі, якія адышлі, перайшлі нават у іншыя партыі цягам мінулых гадоў, захочуць сьвяткаваць гэтую дату, яны маюць права гэта сьвяткаваць. І выдатна, калі яны будуць гэта сьвяткаваць».
Намесьнік старшыні КХП БНФ Юрась Беленькі заявіў карэспандэнту Свабоды, што «гэта проста пустая рэч, бо 20 гадоў таму не было падзеі, і як можна адзначаць тое, чаго не было?»:
Юрась Беленькі
«20 гадоў таму Вярхоўны Савет прыняў новае заканадаўства аб выбарах. Ім прадугледжвалася, што ў выбарах могуць удзельнічаць палітычныя партыі, а палітычныя рухі — не. Фактычна, мы тады гэта ацанілі так, што такое заканадаўства было прынятае супраць БНФ „Адраджэньне“, каб выключыць нас з выбарчага працэсу. Таму тады быў зроблены такі крок. Мы фармальна прынялі рашэньне пра стварэньне партыі БНФ, зарэгістравалі гэтую партыю. І тады Пазьняк для журналістаў і для ўсіх паведаміў, што гэта ня ёсьць стварэньне новай структуры. Гэта проста ёсьць юрыдычны парасон для БНФ „Адраджэньне“. І ў статуце партыі нават было запісана, што партыя карыстаецца праграмай Беларускага народнага фронту „Адраджэньне“. Таму сёньня казаць, што 20 гадоў таму стварылася нейкая новая палітычная структура, адзначаць гэта, — выглядае несур’ёзна. Гэта нейкая пустышка».Паводле спадара Беленькага, варта адзначаць утварэньне БНФ «Адраджэньне».