Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка вызваліў Андрэя Чыжова ад пасады старшыні і судзьдзі Беларускага вайсковага суду.
Як адзначаецца ва ўказе кіраўніка дзяржавы ад 14 студзеня, зьмешчаным на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, Чыжоў вызвалены ад пасады па ўласным жаданьні.
Новы старшыня суду ці выканаўца яго абавязкаў пакуль не прызначаны, паведамілі ў Беларускім вайсковым судзе.
Вайсковы аглядальнік Аляксандар Алесін адзначае, што Беларускі ваенны суд — даволі закрытая структура. Але падставай для гэтага кадравага рашэньня маглі стаць апошнія выпадкі нестатутных дачыненьняў і парушэньня вайсковай дысцыпліны ў войсках:
У жніўні мінулага году ўпраўленьне сьледчага камітэту па Віцебскай вобласьці пачало крымінальную справу па факце давядзеньня да самагубства ваеннаслужачага тэрміновай службы адной з вайсковых частак 103-й асобнай мабільнай брыгады (Віцебск).
13 студзеня гэтага году вайсковец тэрміновай службы самавольна пакінуў частку, якая знаходзіцца ля Івацэвічаў. Салдата знайшлі ў лясным масіве за 8 кілямэтраў ад часткі.
У Беларускім вайсковым судзе разглядаліся таксама некаторыя гучныя справы. Да прыкладу, "справа Грамовіча", па якой да крымінальнай адказнасьці было прыцягнута 36 чалавек. Бальшыня зь іх – службовыя асобы мытні "Заходні Буг" (у тым ліку два намесьнікі начальніка мытні і начальнік паста) і ўпраўленьня КДБ па Берасьцейскай вобласьці (былыя намесьнік начальніка ўпраўленьня і начальнік аддзелу па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй). Амаль усім фігурантам былі вынесены апраўдальныя прысуды.
Справа атрымала ў мэдыях назву паводле прозьвішча арыштаванага тады былога дырэктара дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў Камітэту дзяржкантролю Анатоля Грамовіча. "Справа Грамовіча" была апошняй у практыцы сьледчай Генпракуратуры Сьвятланы Байковай і трапіла ў суд за некалькі месяцаў да арышту самой сьледчай.
Новы старшыня суду ці выканаўца яго абавязкаў пакуль не прызначаны, паведамілі ў Беларускім вайсковым судзе.
Вайсковы аглядальнік Аляксандар Алесін адзначае, што Беларускі ваенны суд — даволі закрытая структура. Але падставай для гэтага кадравага рашэньня маглі стаць апошнія выпадкі нестатутных дачыненьняў і парушэньня вайсковай дысцыпліны ў войсках:
Аляксандар Алесін
«Магчыма, зьвязана з самагубствам вайскоўца, якое здарылася нядаўна, зь яго расьсьледаваньнем. З выпадкамі нестатутных дачыненьняў, якія былі абвешчаныя ў нас выкараненымі. А насамрэч — надзвычайнае здарэньне. І плюс выпадак, які нядаўна быў, калі вайсковец пакінуў частку. Ад добрага жыцьця вайскоўцы не зьбягаюць, значыць, нешта яго прымусіла. Даўно ў нас не было самагубства вайскоўца з-за магчымых нестатутных дачыненьняў. І пакіданьне часткі — даволі рэдкі выпадак. Чарговы завал. Слабы кантроль за прафіляктыкай вайсковых правапарушэньняў».У жніўні мінулага году ўпраўленьне сьледчага камітэту па Віцебскай вобласьці пачало крымінальную справу па факце давядзеньня да самагубства ваеннаслужачага тэрміновай службы адной з вайсковых частак 103-й асобнай мабільнай брыгады (Віцебск).