Ніякай перадачы ўлады ў спадчыну ў Беларусі быць ня можа, заявіў сёньня прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка, выступаючы на ўрачыстым сходзе, прысьвечаным Дню незалежнасьці, перадае БЕЛТА.
«Я ўсё больш і больш, асабліва калі выяжджаю з краіны, вяртаючыся, са зьдзіўленьнем чытаю або чую аб тым, што вось тут Лукашэнка – гэта назаўсёды, гэта навечна. Які ўжо раз гавару, не апраўдваючыся перад вамі: мае дзеці прэзыдэнцтва наеліся пры сваім бацьку. Ніякай перадачы ў спадчыну ўлады быць ня можа».
«Незалежнасьць дзяржавы – гэта не самамэта, якая існуе дзеля сябе самой, гэта адзін з магутных сродкаў для дасягненьня галоўнага – шчасьлівага і бясьпечнага жыцьця людзей».
«Але пры гэтым мы павінны помніць бясспрэчную ісьціну – любая цана мае сваю мяжу. І ёсьць базавыя, фундамэнтальныя рэчы, якімі ахвяраваць ні ў якім разе нельга, і ні адна дзяржава, якая хоча быць сувэрэннай і незалежнай, на гэтыя ахвяры ня пойдзе. Мы ніколі не адмовімся ад сваёй дзяржаўнасьці, зробім усё, каб зьберагчы з такой цяжкасьцю здабытую незалежнасьць. Не прэтэндуючы на чужое, не аддадзім ні пядзі сваёй зямлі. Ніхто не прымусіць нас прынесьці ў ахвяру выпакутаваную пакаленьнямі свабоду нашага народа. Толькі мы самі, народ Беларусі, будзем вызначаць свой лёс і свой шлях разьвіцьця. Нідзе, ні на Ўсходзе, ні на Захадзе, ні на Поўначы, ні на Поўдні, няма тых сіл, якія прымусяць нас падпарадкавацца і стаць на калені».
«Я прадбачу вельмі глыбокі крызіс Эўразьвязу. Але абсалютна ўпэўнены, што ў Эўропе зробяць усё для выратаваньня ідэі інтэграцыі. І яны пачалі ўжо гэта рабіць. Таму што інтэграцыя — гэта прамая дарога сучаснай цывілізацыі, і іншага шляху ў нас, ды і ў іншых народаў, проста няма».
«Я вымушаны зрабіць гэтую заяву, таму што ўсё часцей чытаю і чую аб тым, што вось заўтра падзеляць усё, што ёсьць у Беларусі і беларускага народа. Ужо і сьпісы ёсьць, што і каму. Каму БелАЗ, каму МАЗ, каму калійную кампанію, каму МТЗ, каму яшчэ нешта – ужо ўсё ўсім прапісана. Гэтаму не бываць ніколі! Запомніце, пакуль я прэзыдэнт, гэтага ня будзе!»
Пра пераемнасьць улады

Пра незалежнасьць

Пра Эўразьвяз і цывілізацыю
«Я прадбачу вельмі глыбокі крызіс Эўразьвязу. Але абсалютна ўпэўнены, што ў Эўропе зробяць усё для выратаваньня ідэі інтэграцыі. І яны пачалі ўжо гэта рабіць. Таму што інтэграцыя — гэта прамая дарога сучаснай цывілізацыі, і іншага шляху ў нас, ды і ў іншых народаў, проста няма».
Пра прыватызацыю