Як паведамляе ініцыятыва Partyzanka, з 4 верасьня 2025 па 4 сакавіка 2026 году Польшча замарожвае тэрміны разгляду справаў аб міжнарожнай абароне.
З 4 верасьня 2025 году ўступілі ў сілу зьмены ў законе «Аб дапамозе грамадзянам Украіны ў сувязі з узброеным канфліктам на тэрыторыі гэтай дзяржавы».
Да 4 сакавіка 2026 году прыпыняецца адлік тэрмінаў разгляду заяваў аб наданьні міжнароднай абароны, пададзеных ва Ўправу ў справах іншаземцаў (Urząd do Spraw Cudzoziemców).
Для беларускіх уцекачоў гэта азначае, што калі справа ўжо разглядаецца — тэрмін «замарожваецца» і не працягваецца да 4 сакавіка 2026 году.
Калі заяву толькі што падалі — адлік тэрмінаў пачнецца толькі пасьля 4 сакавіка 2026 году.
Таксама да 4 сакавіка 2026 году не прымаюцца скаргі на зацягваньне разгляду, празьмернай працягласьці адміністрацыйнага працэсу. Заяўнікі захоўваюць легальны статус і ўсе правы, зьвязаныя з падачай заявы. Аднак рашэньне ў справе можа быць адкладзенае — фактычна адлік тэрмінаў разгляду часова «замарожаны». Пасьля 4 сакавіка 2026 году разгляд будзе адноўлены, — тлумачыць рэсурс.
Форум