«Партыя дзеяньня і салідарнасьці» (PAS), да якой належыць і прэзыдэнтка Малдовы Мая Санду, пасьля падліку 99,65% галасоў здабывае ўпэўненую перамогу на выбарах, нягледзячы на скаардынаваную дэзынфармацыйную кампанію Крамля. У партыі 50,06% галасоў. Прагназуюць, што PAS атрымае 55 з 101 месца ў парлямэнце.
Праціўнікам празаходняй партыі быў Blocul Patriotic (Патрыятычны блёк) — аб’яднаньне прарасейскіх партыяў на чале з былым прэзыдэнтам Малдовы Ігарам Дадонам. Блёк набраў 24,25% галасоў. Гэтая лічба роўная 26 дэпутацкім мандатам.
На трэцяй пазыцыі блёк Alternativa, які набірае 7,98% і блізкі да атрыманьня 8 партфэляў. Партыі Partidul Nostru («Наша партыя») і Democrația Acasă («Дэмакратыя дома») набралі 6,21% і 5,63% адпаведна, гэта дазволіць ім мець па 6 месцаў у парлямэнце.
У дзень выбараў улады Малдовы паведамлялі пра кібэратаку на сайт Цэтральнай выбарчай камісіі ды іншыя правакацыі, якія, падобна, ішлі на загад з Масквы.
Форум