Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шпіталь для лячэньня пацыентаў з каранавірусам, уладкаваны ў школьнай спартовай залі ў Бішкеку, Кіргізстан
Шпіталь для лячэньня пацыентаў з каранавірусам, уладкаваны ў школьнай спартовай залі ў Бішкеку, Кіргізстан

Пандэмія каранавірусу ў Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі

абноўлена

Карысныя парады

15:02 4.4.2020

Праз каранавірус з турмаў Францыі вызвалілі тысячы зьняволеных

У Францыі праз эпідэмію каранавірусу з турмаў вызвалілі больш як 6 тысяч чалавек. Міністэрства юстыцыі ініцыявала датэрміновае вызваленьне хворых і тых, у каго неўзабаве скончыцца тэрмін пакараньня.

15:02 4.4.2020

Улады Расеі спынілі вываз сваіх грамадзянаў з-за мяжы

Гэтак робяць, каб абараніць здароўе грамадзян і абмежаваць увоз хваробы з-за мяжы, заявіў апэратыўны штаб ураду Расеі ў барацьбе з каранавірусам. Усяго за мяжой застаюцца ад 25 да 35 тысяч расейцаў

15:00 4.4.2020

У мэдунівэрсытэце пра перавод на дыстанцыйнае навучаньне: «пытаньне прапрацоўваецца»

У рэктараце менскага мэдыцынскага ўнівэрсытэту сказалі, што пытаньне пра перавод студэнтаў на дыстанцыйнае навучаньне «прапрацоўваецца».

«Пакуль на гэты конт нічога вам не магу сказаць, пакуль пытаньне прапрацоўваецца. Пакуль мы вырашаем іншыя пытаньні», — сказала карэспандэнту Свабоды першы прарэктар Ірына Мароз.

У Тэлеграм-каналах паведамляецца, што з панядзелка БДМУ на два тыдні пераводзяць на дыстанцыйнае навучаньне, а 10-ы інтэрнат, адкуль забралі хворага, зьбіраюцца закрыць на карантын.

14:59 4.4.2020

Спартовыя мерапрыемствы з удзелам дзяцей і падлеткаў спыняюць да 20 красавіка

Міністэрства спорту рэкамэндавала спыніць спартовыя мерапрыемствы з удзелам дзяцей і падлеткаў.

Таксама да 20 красавіка рэкамэндуюць не праводзіць спартова-масавыя мерапрыемствы.

Разам з тым, працягнуцца футбольны, хакейны і гандбольны чэмпіянаты. Рэкамэндуецца выконваць эпідэміялягічныя і санітарныя захады падчас іх правядзеньня.

13:55 4.4.2020

У другім па колькасьці хворых на каранавірус рэгіёне за суткі ня выявілі ніводнага новага выпадку

У Віцебскай вобласьці, другім па колькасьці хворых на каранавірус рэгіёне Беларусі, за суткі ня выявілі ніводнага новага выпадку COVID-19. Новых сьмерцяў ад каранавірусу таксама не зафіксавалі.

13:40 4.4.2020

12:49 4.4.2020

У Гомлі начныя клюбы будуць працаваць да 22-й гадзіны

Гомельскі гарвыканкам 2 красавіка прыняў рашэньне абмежаваць працу дыскатэк, начных клюбаў, боўлінгу, більярдных, кампутарных клюбаў, забаўляльных устаноў і «іншых аналягічных аб'ектаў на тэрыторыі Гомля» пасьля 22.00 да «стабілізацыі эпідэміялягічнай абстаноўкі». Таксама гарвыканкам адмяняе правядзеньне выстаў і кірмашоў. Адпаведнае рашэньне падпісаў старшыня гарвыканкаму Пятро Кірычэнка.

12:25 4.4.2020

Магілёўскі тэатар лялек адмяніў спэктаклі.

12:04 4.4.2020

У Кітаі скануюць твар наведнікам перад уваходам

Падляскі беларус у Пекіне, польскі журналіст, піша, што ў Кітаі ставяць сканінг у грамадзкіх месцах. У крамах і рэстаранах у вас аўтамамат праверыць тэмпэратуру і, пэўна, дазнаецца, хто вы.

11:20 4.4.2020

11:19 4.4.2020

Каранавірус на Ўзьдзеншчыне. У бальніцу забралі сямʼю з аграгардка Возера

Як паведамілі Свабодзе мясцовыя жыхары, у жанчыны, якая працуе ў Менскай бальніцы хуткай дапамогі, станоўчы аналіз на каранавірус.

Яе муж распавёў карэспандэнту Свабоды, што жонка цяпер знаходзіцца ў бальніцы ў Салігорску. Яго зь дзецьмі і ўнукамі паклалі ў Узьдзенскую бальніцу.

«У жонкі на вірус станоўчы аналіз. Яна працуе на хуткай, а там захварэў доктар. А нас ізалявалі, узялі тэсты, але вынік пакуль невядомы. Дачка, сын, унукі, усе ў адной палаце. У доме правялі дэзынфэкцыю».

11:05 4.4.2020

Зьменшылася колькасьць аўтобусных рэйсаў у менскі аэрапорт

Пасьля адмены авіяпералётаў менш людзей стала езьдзіць у аэрапорт «Менск». Адпаведна «Менсктранс» зьменшыў колькасьць аўтобусных рэйсаў. Новы расклад можна паглядзець тут.

11:00 4.4.2020

10:59 4.4.2020

10:40 4.4.2020

10:38 4.4.2020

22:59 3.4.2020

Турэччына ўвяла хатні карантын для дзяцей і падлеткаў

Турэцкія ўлады забаранілі пакідаць дом бяз крайняй патрэбы ўсім асобам, маладзейшым за 20 гадоў. Пра гэта абвясьціў турэцкі прэзыдэнт Рэджэп Эрдаган.

У канцы сакавіка турэцкія ўлады загадалі заставацца дома асобам, старэйшым за 65 гадоў і людзям з хранічнымі хваробамі.

Турэччына таксама ізалюе 31 горад, у тым ліку Стамбул для ўезду і выезду транспарту, акрамя перавозак харчаваньня, мэдычнай прадукцыі і іншых тавараў, патрэбных каб змагацца з эпідэміяй COVID-19, сказаў Эрдаган.

22:00 3.4.2020

Місія САЗ прыляціць у Беларусь, каб «ацаніць працу мэдыкаў»

7 красавіка ў Беларусь мае прыляцець місія Сусьветнай арганізацыі здароўя.

Як паведаміла дзяржаўнае Агенцтва тэлевізійных навін, галоўная задача дэлегацыі – «ацаніць працу нашых мэдыкаў». Місія САЗ будзе ў Беларусі да канца наступнага тыдня.

20:53 3.4.2020

У Расеі завялі першую крымінальную справу за распаўсюджваньне фэйкаў пра каранавірус

Паводле дадзеных крыніцы ў сьледчых органах, на якую спасылаецца агенцтва ТАСС, гаворка ідзе пра публікацыі ў сацсетцы "Укантакце" аб заражэньні каранавіруснай інфэкцыяй ў адной з паліклінік Курортнага раёну Пецярбургу. Паводле папярэдніх дадзеных, абвінавачанай зьяўляецца адна з членаў тэрытарыяльнай выбарчай камісіі ў Курортным раёне Ганна Шушпанава.

20:11 3.4.2020

«Гэта так было нечакана, што ня дай Бог нікому так». Муж першай у Менску ахвяры каранавірусу

У Менску памерла 67-гадовая Вольга Дзеравянка, расказаў Свабодзе сказаў яе муж Яўген Дзеравянка, які цяпер у 1-й клінічнай бальніцы. Пра тое, што жонка заразілася каранавірусам, ён даведаўся пасьля яе сьмерці.

«Мая жонка наогул хварэла, былі праблемы з сардэчна-сасудзістай сыстэмай, дыябэт. 29 сакавіка яна адчувала сябе няважна, а ўначы паднялася тэмпэратура, было падазрэньне на пнэўманію. А днём прыйшла доктар і накіравала ў бальніцу, на хуткай яе адвезьлі. У лякарні яна была паўтара сутак. Менш як праз суткі яна трапіла ў рэанімацыю. І ў гадзіну ночы з аўторка на сераду яна памерла ў рэанімацыі. А потым мне паведамілі, што ў яе станоўчы тэст на каранавірус». Гісторыя цалкам тут>>

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG